Брэсцкая крэпасць - адно з тых мясцін, якое варта наведаць у Беларусі, і самая буйная славутая турыстычная мясціна ў горадзе Брэсце. Пасля вайны крэпасць не была поўнасцю адноўлена. На яе тэрыторыі для ўвекавечання подзвігу абаронцаў у 1969–71 гг. створаны мемарыяльны комплекс. Архітэктурна-скульптурны ансамбль мемарыяла ўключае ў сябе галоўны манумент "Мужнасць", штык-абеліск, скульптурную кампазіцыю "Смага", плошчу Цырыманіялаў, 3 рады мемарыяльных пліт з пахаваннямі загінуўшых, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей. Мемарыял пачынаецца з манументальнага галоўнага ўваходу ў выглядзе вялізнай зоркі, прарэзанай у бетонным блоку. Тут гучыць песня А.Аляксандрава "Свяшчэнная вайна" і ўрадавае паведамленне аб нападзе на Савецкі Саюз войскаў нямецка-фашысцкай Германіі. Кампазіцыйны цэнтр ансамбля – манумент "Мужнасць", пагрудная скульптура воіна вышынёй 33,5 м, на адваротным баку якой размешчаны рэльефныя кампазіцыі, якія расказваюць пра асобныя эпізоды гераічнай абароны крэпасці. 100-метровы абеліск "Штык" відаць з любога месца крэпасці і звязаны з асноўным манументам "Мужнасць" 3 радамі надмагільных пліт. Вядомы імёны толькі 216 з 850 пахаваных тут абаронцаў крэпасці. Скульптурная кампазіцыя "Смага" - фігура савецкага салдата, які, абапіраючыся на аўтамат, з апошніх сіл спрабуе дацягнуцца да ракі і зачэрпнуць каскай вады. Помнік прысвечаны мужнасці абаронцаў крэпасці, якія без ежы і піцця на працягу многіх дзён трымалі абарону. Асноўная частка мемарыяла - плошча Цырыманіялаў, дзе праходзяць масавыя ўрачыстасці. Перад руінамі былога інжынернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь. У вячэрні час на тэрыторыі крэпасці ўключаецца дэкаратыўная падсветка
Я хачу расказаць вам пра сваю сяброўку. Яе завуцьТаня. Таня - вельмі прыгожая дзяўчынка. Яна высокая, зграбная. У яе светлая скура і светлыя прамыя валасы. Вочы ў яе блакітныя, як азёры, з густымі вейкамі. Нос у Тані прамы. На румяных шчоках - ямачкі. Таня заўсёды прыгожа апранаецца. Яе адзенне ідэальна падкрэслівае яе прывабную знешнасць. Але Таніна знешнасць - гэта не галоўнае. Акрамя таго, яна вельмі добры чалавек. Яна добразычлівая да ўсіх людзей. З ёю заўсёды весела. Я вельмі шчаслівы, што ў мяне ёсць такая сяброўка.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку