Аповесць «Жураўліны крык» В. Быкаў напісаў у 1959 годзе. Гэта аповесць пра вайну. Быкаву заўсёды важна, каб чытач адчуў па магчымасці ўсё, што перажывалі салдаты і камандзіры ў чаканні блізкага бою, перад тварам смерці. Шэсць чалавек пакінуты прыкрываць адступленне батальёна на пераездзе ў першыя, самыя трывожныя дні і гадзіны вайны. Яны засталіся па загаду і абавязку, хоць кожная жылка трымціць. Кожны з байцоў па-свойму перажывае экстрэмальныя ўмовы. Героі трымаюцца па-рознаму. Аўсееў прывык разважаць, рэвізаваць і знаходзіць самае правільнае з усіх магчымых рашэнняў. Такую звычку ён набыў даўно, яшчэ ў школе. За год да вайны Аўсееў стаў курсантам ваеннага вучылішча. Але з першых дзён яму там не спадабалася. Праўда, тыя нягоды хутка скончыліся. Калі пачалася вайна, яго ў ліку вялікай групы курсантаў адклікалі з вучылішча і з маршавай ротай накіравалі на фронт. Аўсееў спачатку ажно ўзрадаваўся, але ў першым баі яго аглушыла страляніна, асляпіла страхам блізкае смерці, апаліла болем няўдачы і разгрому. Дагэтуль яму так-сяк шанцавала, але, здаецца, прыйшоў канец яго ўдачам. Аўсееў вельмі непакоіўся за заўтрашні дзень, чула яго сэрца — будзе непапраўнае ліха, і ўсё думалася, што зрабіць, каб як абмінуць пагібель. Глечык — нясмелы і маўклівы хлопец, зважлівы да старэйшых. Ён ніколі не адкрываў сваіх пакутаў, усё слухаў другіх, думаючы, што яго гора — не гора. Праўда, ад таго не было лягчэй, і ўсё чарнела ўнутры ад непазбыўнага болю мінулага. Ён не хацеў дараваць сваёй маці. Пасля таго, як бацьку забіла токам, яна на нейкае свята запрасіла да іх у госці аднаго чалавека. Глечыку гэта не спадабалася. Праз нейкі час маці выйшла замуж. Але пачалася вайна, і маці з Настачкай зноў засталіся адны. Хлопец разумеў, што трэба ратаваць сям’ю ад той навалы, якая няспынна кацілася на ўсход, але былая крыўда не давала яшчэ забыцца на яе. Свіст — вясёлы і добры чалавек, які можа ўзняць) настрой. Да вайны ён сядзеў у турме, а потым добра ахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Свіст не быў злапамятны, як Пшанічны. Карпенка паходзіў з простага люду. Вялікая Айчынная вайна была не першай у яго жыцці. Ранейі прыйшлося ваяваць з фінамі. Героі Быкава розныя, але смерць аб'яднала іх усіх. Адзін за адным гінуць і вучоны-інтэлігент Фішар, і здаравяка Карпенка, і бесклапотны Свіст. Забілі нават тых, шго спрабавалі абхітрыць і таварышаў, і самую смерць — Аўсеева і Пшанічнага. Самым апошнім загінуў Глечык. Васіль Быкаў імкнуўся, каб чытачы ярка ўявілі трагізм ваенных падзей, сведкам якіх ён быў, адчулі боль стратаў, бязлітаснасць і тугу смерці.
Каб расказаць пра гасціннасць беларусаў і іх здольнасць над сабою пажартаваць, аўтар ужывае прыказкі і прымаўкі: Госць як нявольнік: ляжа, хоць і ў пярыну паложаць. Добра бьіло ў гасцях, толькі прынукі не было. Госць сядзе, куды скажуць, хоць на покуць (самае пачэснае месца), а гаспадар, як скула, дзе захоча, там і сядзе. Пры мілым госцю і гаспадар пажывіцца. Госць першы дзень — золата, другі — серабро, а трэці — медзь, хоцьі дадому едзь. Існуе ў беларусаў шмат прыказак і прымавак пра адносіны да хлеба і тых людзей, якія яго расцілі: Дзе гаспадар ходзіць, там жыта родзіць. Без хлеба няма абеда. Хлеб усяму галава. Хто сее хлеб, той сее праўду. Хлеб плача, калі яго дарэмна ядуць. Лепш уласны хлеб, чым пазычаная булка. Павага да працоўнага чалавека гучыць у такіх прыказках: Гасладар на сваім агародзе — раўня ваяводзе. Гаспадарку весці — не лапці плесці. Якія мы гаспадары — такія нашы і двары
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку