ЛордМирак
27.02.2020 09:50

Прафісійная лексіка беларуская мова окр

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
marmakmp
16.10.2020 22:11
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
0,0(0 оценок)
Ответ:
Vika2471
22.04.2023 04:19
         Дружба - вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць… Сапарўдны сябар - гэта чалавек, які ніколі не здрадзіць і не кіне ў цяжкую хвіліну. У кожнага чалавека павiнен быць сапраўдны сябар.  На мой погляд сапраўдны сябар -  добры чалавек з поглядамі, падобнымі на твае. Сапраўдным сябрам лiчыцца той, хто цябе разумее, хто заўжды гатовы дапамагчы ў бядзе, хто шчыра радуецца тваiм поспехам i, нарэшце, той, хто гатовы не толькi сказаць табе нешта прыемнае, але, калi трэба, то i справядлiва пакрытыкаваць, параiць, як выправiцца.    Я шчаслiвая. У мяне ёсць сапраўдная сяброўка. Яе завуць Ксюша. 3 Ксюшай я магу падзялiцца i болем, i радасцю, i трывогай, i няўдачай. Упэўнена — яна са мною таксама. Не адзiн раз Ксюша дапамагала мне знайсцi выйсце з цяжкага становiiшча, заўсёды раiць, як зрабiць лепш. Асабліва добра, калі ёсць лепшы сябар. Але яшчэ вельмі важна ацэньваць і сябе. Часам варта задумвацца пра тое, ці з'яўляюся я сапраудным сябрам, што я магу зрабіць для свайго лепшага сябра. Не варта патрабаваць ад іншых, трэба патрабаваць ад сябе. Як ставіцца чалавек да  людзей, так і да яго будуць адносіцца. Асабліва моцная дружба – гэта тая, што ўстанаўліваецца ў маленстве і ў маладыя гады.   Аберагайце праз усё жыццё яе. Беражыце дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека.   
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота