Karinavalitova1
29.12.2021 06:32

Водгук на верш "легенда кахання"

Дзесьці непадалёк сустрэліся юнак і дзяўчына. Суджана было ім спаткацца, моцна пакахаць адно аднаго, ды не выпаў лёс застацца на ўсё жыццё разам. Бяды не здарылася б, каб не краса дзяўчыны. Была яна гнуткага стану, з доўгай чорнаю касою і вабным, нібы раніца, тварам. Заўважыў красуню адзін мецэнат з радзівілаўскіх палацаў. І вырашыў забраць «пекную» дзяўчыну іграць у панскіх «балетах».

Пахіліліся ў горы юнак і дзяўчына. Бязвоблачнае неба іх сонечных дзён зацягнулася чорнаю хмарай. Пра жаніцьбу нельга было і думаць. Набліжаўся дзень апошняй сустрэчы. Сэрцы, поўныя кахання, напаўняліся вялікім жалем і смуткам. I вось аднойчы юнак і дзяўчына спаткаліся, каб разлучыцца назаўсёды. Ніхто не чуў і не ведае, колькі слоў было сказана ім, колькі слёз пралілося з яе вачэй. Толькі дуб і сасна, што раслі побач, былі сведкамі гэтай сустрэчы. Нават іх праняў пякучы боль чалавечых сэрцаў, апёк агонь нязведанага пачуцця. У жальбе і спачуванні людскому гору дрэвы міжволі пахінуліся адно да аднаго, перапляліся стваламі ў цесным абдымку, нібыта шчаслівыя ад таго, што ім не пагражала пакутлівая гадзіна расстання. Так і засталіся стаяць, перашэптваючыся ў кронах, поўныя таямнічага пачуцця...

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
jonhcenapampam22222
30.04.2020 07:07
Мы вядзем прамую трансляцыю центральнага матча тура. Вось гучыць свісток галоўнага суддзі матча, і гульня пачынаецца. І адразу ж каманда накіроўвае мяч у бок варот суперніка. Небяспечны момант... Усё, можна выдыхнуць - забіць мяч у вароты не атрымалася, бо цудоўна згуляў варатар. Вось ён уводзіць мяч у гульню. З мячом вельмі ўдала сустракаецца паўабаронца, аддае перадачу на ход нападаючаму, той "цягне" мяч па левым флангу, змяшчаецца ў цэнтр штрафной, абыгрывае абаронцу суперніка і б'е па варотах. Шкада, што пасля такой выдатна праведзенай камбінацыі, мяч усё ж такі размінуўся са створам варот. Так, прайшло яшчэ зусім мала часу ад пачатку гульні, а мы ўжо з Вамі сталі сведкамі дзвюх вельмі "вострых" атак футбалістаў гуляючых каманд. Значыць, цікавая гульня чакае сёння нас з Вамі ...".
0,0(0 оценок)
Ответ:
эд104267
19.09.2020 14:51
Я ахвотна гляджу фільмы многіх жанраў: камедыі, трылеры, дэтэктывы. Але больш за ўсё мне падабаюцца меладрамы. У фільмах гэтага жанру больш за ўсё эмацыйнасці і пачуццяў, якіх часам не хапае ў жыцці.
Мой любімы фільм называецца «Спяшайся кахаць». Па жанры гэта меладрама. Фільм блізкі мне яшчэ і тым, што ў ім распавядаецца пра жыццё школьнікаў, такіх жа, як і мы.
Жыццё старшакласніка — няпростая штука. У ім шмат трывог, страхаў, незразумеласцяў. Але бывае так, што на долю падлетка выпадаюць такія выпрабаванні, якія не пад сілу вынесці нават даросламу.
Вось і галоўная гераіня фільма «Спяшайся кахаць» зведала такое выпрабаванне. Яна невылечна хворая і ведае, што хутка памрэ. Больш пра гэта не ведае ніхто, акрамя яе бацькі-святара. Для астатніх яна звычайная дзяўчынка, занадта сціплая, што тлумачыцца прафесіяй бацькі, добра вучыцца і ўдзельнічае ў грамадскім жыцці.
Другі галоўны герой — яе поўная супрацьлегласць. Ён цалкам не хоча вучыцца, лічыць грамадскае жыццё школы нявартай сваёй увагі, водзіцца з дрэннымі кампаніямі. Пасля чарговай выхадкі яго караюць тым, што абавязваюць прыняць удзел у школьным спектаклі. Ён вымушаны пагадзіцца, каб яго не выгналі з школы.
Менавіта там героі і знаёмяцца. Так атрымліваецца, што ім абодвум дастаюцца галоўныя ролі. І калі для гераіні гэта ніякіх праблем не складае, то герою прыходзіцца несалодка. Добра, што яна прыходзіць яму на выручку.
Спачатку героі не занадта ладзяць. Ён лічыць яе сіняй панчохай. Яна яго — хуліганам. Але паступова яны пазнаюць адзін аднаго ўсё лепш і лепш і ўлюбляюцца. Страшным ударам стала для нашага героя навіна, што яго каханая памірае. Але ён вытрымлівае гэтае выпрабаванне, і вырашае выканаць яе галоўную мару: яны вянчаюцца ў царкве.
Калі галоўная гераіня ў канцы фільма памерла, мне на вочы навярнуліся слёзы. Я быў уражаны мужнасці яе бацькі і каханага, якія годна прынялі гэтую страту.
«Спяшайся кахаць» — самы кранальны і глыбокі фільм з тых, што я глядзеў. Ён закранае самыя глыбокія струны душы. Абавязкова паглядзіце яго.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота