SAMAWHICE
25.01.2023 12:44

Не могу понять как сделать

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
prvvk
05.03.2022 01:22
Было гэта даўно. Адразу ж пасля вайны. У голад...

Маці прынесла аднекуль акрайчык хлеба. Доўга-доўга раз-глядала яго, нюхала, паварочвала і так і гэтак, нібыта не веры-ла вачам сваім, што на далоні ў яе ляжыць хлеб — сапраўдны жытні хлеб, спечаны з чыстай, без ніякае домесі, мукі, на паду печы, на свежым дубовым лісці, пражылкі якога так прыгожа адбіліся на скарынцы. Потым яна нейк, як мне падалося, аж надта борзда і неахайна разламала акрайчык напалову: адзін кавалак дала мне, а другі палажыла на стол, пад абрус. — Гэта Толіку... Вернецца з лесу — то павячэрае... Сама ж, узяўшы капаніцу, пайшла на агарод акопваць бульбу.

Я вельмі хацеў есці. I той кавалачак хлеба, што дала мне маці, з'еў, праглынуў мігам. I , вядома, ані не наеўся, толькі растравіў яшчэ болып свой голад. Хвілін колькі я не мог нідзе знайсці сабе месца: чамусьці лазіў на печ, пад ложак, выбягаў на двор і зноў вяртаўся назад у хату. Потым усё ж не вытры-маў. Падсеў да стала, адгарнуў абрус, узяў у сваю руку той ка-валачак хлеба, што пакінула маці Толіку, майму старэйшаму брату. Не есці ўзяў. Проста так, паглядзець. Палюбавацца хле-бам, як любавалася маці. I тады раптам мне здалося, што маці мяне абдзяліла, брату пакінула хлеба намнога болып, чым дала мне. Ад братавага кавалачка я адшчыкнуў крошачку. Укінуў яе ў рот. Пачаў жаваць. Калі пракаўтнуў, не заўважыў, як пальцы мае самі, не пытаючы ў мяне на тое згоды, адшчыкнулі яшчэ крошку. Маленечкую, малюпасенькую крошачку...

Схамянуўся я тады, калі на маёй далоні асталася абшчыпа-ная з усіх бакоў скарыначка. Што я нарабіў? Што скажуць маці, брат, калі вернуцца дахаты?..

Хуценька-хуценька я палажыў скарыначку на стол, акрыў яе абрусам. Але спакуса з'есці хлеб увесь, каб яго і духу не было ў хаце, каб ім і не пахла нават, была такая неадольная, што я не выцерпеў — зноў падсеў да стала, узяў скарыначку ў рукі і ўкінуў яе ў рот...

Брат вярнуўся з лесу, як заўсёды, позна. Ён цэлы дзень быў на леспрамгасаўскай дзялянцы, абсякаў сучча, зарабляў гро-шы, каб было на што сям'і жыць. Дома есці ў нас не было нічога. I спаць брат лёг у той вечар галодны. Ён доўга варочаў-ся, не засынаў.

Ніхто — ні маці, ні Толік — ні ў чым мяне не папракнулі. Ні ў той вечар, ні пасля. Яны былі старэйшыя, я меншы.

Але калі я цяпер успамінаю той хлеб, які належала з'есці брату і які з'еў я, і той вечар, калі брат лёг спаць галодны, мне робіцца не па сабе. Здаецца, аддаў бы ўсё, каб толькі не было ў мяне такога ўспаміну, каб як-небудзь пазбыцца, выкінуць яго са сваёй галавы. Лепей бы я быў тады галодны, лепей бы я лёг спаць не еўшы! Хай бы не я, а брат з'еў мой хлеб!..

Ды не! Таго, што было, не вернеш, не пераробіш. I з памяці сваёй, якбыніхацеў, невыкінеш. Не, невыкінеш!.. (466слоў)
0,0(0 оценок)
Ответ:
averinatatka
03.01.2020 01:40

Объяснение:

На мінулым тыдні мы з мамай пайшлі гуляць у бярозавы гай. Надвор'е была сонечная, ветру практычна не было і птушкі на вуліцы шчабяталі, як быццам клікалі нас. Мы ўзялі некалькі бутэрбродаў, чай у тэрмасе і шакалад.

Ехаць ад нас да бліжэйшай бярозавай гаі хвілін трыццаць, так што неўзабаве мы ўжо былі на месцы. Здавалася б, гэтая гай знаходзіцца ў межах горада, але блізкасць прыроды адчувалася адразу. Паветра было такім чыстым, і пахла восенню. Увайшоўшы ў гай, мы апынуліся ў поўнай цішыні. Тут няма машын, вялікіх навал людзей, будаўнічай тэхнікі і іншага. Адзінае, што часам парушае гэтую ціша – гэта спевы птушак і гукі конікаў.

Мы ішлі па невялікай дарожцы, не спяшаючыся, хацелася больш удыхнуць гэтага паветра, нагледзецца на гэтую прыгажосць, пакінуць яе частку сабе:

- Мама, паглядзі, як тут цудоўна, - сказаў я.

- Так, дарагі, я ў девстве часта гуляла тут з бабуляй і дзядулем. Мы збіралі грыбы і вывучалі розных птушак. Хочаш, і з табой паназіраем за жывой прыродай? - адказала мама.

Па-мойму, верасень – гэта самы спрыяльны час для прагулак на свежым паветры. Яшчэ досыць цёпла, але да вечара постацівіць халаднавата. Вакол усё набывае новыя фарбы, накшталт лета яшчэ не прайшло, але адчуваецца змена сезону.

Потым мы выйшлі на невялікую паляну. Пакуль чай у тэрмасе не астыў, мы вырашылі ра покрыва і крыху адпачыць. Я прылёг на спіну і глядзеў на блакітнае восеньскае неба. Яно такое цудоўнае і глыбокае. Толькі зрэдку праплывалі пухнатыя аблокі, дарэчы, восенню яны як быццам ніжэй.

Пасля невялічкага прывалу, мы адправіліся далей. У шляху мама паказала мне некалькі відаў грыбоў. Гэта былі падбярозавікі і яшчэ якія-то дзіўныя неядомыя грыбы. Наогул гэта было вельмі займальнае падарожжа. Мы атрымлівалі асалоду ад прыродай і адпачывалі ад гарадской мітусні.

Дадому мы вярнуліся ўжо позна ўвечары. Я ў аўтобусе прымудрыўся нават заснуць. У наступны раз мы адправімся ў падарожжа разам з татам на машыне. Ён абяцаў мне паказаць гістарычныя месцы, спадзяюся гэтая паездка будзе да надыходу халадоў.

0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота