Калі мне было 11 гадоў на мой дзень нараджэння, тата прынёс дадому маленькі камячок шерсти.Это быў щенок.Мы назвалі яго Альф.Он хутка рос, і вось зараз, калі мне (свой узрост) ён стаў вялікай і разумнай собакой.Альф-вельмі выхаваная сабака, ён заўсёды выбаўляе меня.Будит па раніцах, і поэому я рэдка спазняюся ў школу.Альф-ласкавы, добры, ахайны пес.Чаще за ўсё ён любіць гуляць са сваім гумовым мячиком.Летом, калі вакацыі мы здымаючы кожны дзень выходзім на двор , каб пагуляць.
Без Альфа мне было б цяжка жыць, бо Альфаў-мой самы верны сябар!
Я яго вельмі моцна люблю!
Віцька Свіст з аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык” – вясёлы і знаходлівы салдат у групцы байцоў, што засталіся бараніць адыход нашых войскаў на пераездзе. Ён жартуе і намагаецца дапамагчы таварышам забыцца на тое, што іх, хутчэй за ўсё, чакае смерць.
Свіст – шчодры і добразычлівы чалавек, нягледзячы на тое, што ў мінулым ён нарабіў памылак і пасядзеў у турме за абкраданне дзяржавы. Магчыма, менавіта там ён зразумеў сваю памылку і стараўся выправіцца. Найбольш чалавечнасць і сумленнасць Віцькі Свіста праявілася ў эпізодзе з салам. Іншы на месцы Свіста мог змаўчаць і ціхенька з’есці сала ўдваіх з Пшанічным. Але толькі не Віцька Свіст. Ён разумеў, што ўсе галодныя. Вядома, не вельмі добра, што ён і тут выкарыстаў падман, але намер ягоны быў сумленны і шчыры – накарміць усіх таварышаў.
Калі на пераездзе пачалася бойка і стала зразумела, што ўсім давядзецца загінуць, Свісту і думка не прыйшла ў галаву пра тое, каб збегчы і выратаваць сваё ўласнае жыццё, кінуўшы таварышаў. Ён мужна і адважна да самага канца змагаецца і дапамагае не здавацца іншым.
Выпрабаванне сумлення Віцька Свіст вытрымлівае, не гледзячы на сваё крымінальнае мінулае. Васіль Быкаў, такім чынам, паказаў нам, што ў кожнага ў жыцці могуць здарацца цяжкія памылкі, але і ў кожнага ёсць шанец іх выправіць і застацца годным чалавекам.