markelovakristi
09.10.2022 14:59

буду благодарен

1. Выберыце правільны адказ: 1) Часціца – гэта службовая часціна мовы, якая звязвае аднародныя члены сказа або часткі складанага сказа; 2) Часціца – гэта службовая часціна мовы, якая служыць для перадачы дадатковых адценняў значэння ў сказе або для ўтварэння формаў слоў; 3) Часціца – гэта самастойная часціна мовы, якая служыць для перадачы дадатковых адценняў значэння або для ўтварэння формаў слоў.

2. Падкрэсліце ў тэксце часціцы: Зіма... Якія выдатныя магчымасці для выхавання і развіцця дзяцей схаваны ў гэтай цудоўнай пары! Надта ж памыляюцца тыя, хто лічыць перыядам аздараўлення дзяцей толькі лета. Калі не выкарыстана для ўмацавання здароўя зіма – з умеранымі маразамі, мяккімі, глыбокімі снягамі, то і лета не прынясе карысці.

3. Якія групы часціц выдзяляюцца ў беларускай мове? 1) злучальныя і падпарадкавальныя; 2) сэнсавыя, мадальныя, эмацыянальныя, формаўтваральныя; 3) аб’ектныя, часавыя, прычынныя і інш.

4. Падкрэсліце формаўтваральныя часціцы: 1) хоць, толькі, бы, амаль; 2) але, якраз, хоць бы, няхай; 3) што за, вось, гэта, давай, ж (жа); 4) хай ледзь, вунь, ні, хіба.

5. З дапамогай формаўтваральных часціц утвараюцца граматычныя формы: 1) загаднага ладу дзеяслова часу дзеяслова; 3) ступеняў параўнання прыметнікаў; 4) умоўнага ладу дзеяслова; 5) абвеснага ладу дзеяслова.

6. Адзначце сказы, у якіх не з’яўляецца часціцай: 1) Неяк нечакана і непрыкметна з’явілася, быццам з-пад зямлі, круглае чырвонае сонца; 2) Да таго ж я цяпер не адзін. Са мною вопытны праваднік, і гэта надавала ўпэўненасці; 3) Старэйшая дачка ведала гэтыя развагі, але не карысталася сваёй уладай у доме.

7. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўставіць часціцу ні: 1) А снег усё ішоў і ішоў. І _ дачакаемся, калі ён высыплецца ўвесь; 2) Дабро, хто б яго _ зрабіў, прыносіць аднолькавую радасць чалавеку; 3) І ўсё ж, хоць у Славы і _ было якой-небудзь прыхільнасці да незнаёмага, ён, гэты вайсковец, _ здаўся ўжо такім страшным; 4) Кім бы ён _ быў па прафесіі ці пасадзе, найперш павінен быць чалавекам; 5) Людзі верылі і _ верылі, але слухалі так, што забываліся на ўсё; 6) Бог ведае, чаго толькі _ малюе, куды _ заводзіць і чаго толькі _ абяцае палкае ўяўленне юнацтва.

8. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўставіць часціцу не: 1) Хто _ прыйдзе на сустрэчу, той _ пабачыць славутага касманаўта; 2) Хто _ шануе іншых, той сам пашаны мець _ будзе; 3) Што _ зробіш для добрага чалавека; 4) Што _ край, то свой звычай; 5) Калі _ зойдзеш да сябра, той увесь час за кнігаю; 6) Я з радасцю ўбачыў, што гэта быў _ хто іншы, як мой даўні сябар Мікола.

9. Адзначце выказванні, у якіх не (ня) са словамі пішуцца разам: 1) (не) глыбокая, але хуткая рака; 2) яблык вісеў (не) высока; 3) жыць у (не) волі; 4) (не) пакоіцца за маці; 5) (не) дагледжаны агарод; 6) кашуля (не) расшпілена; 7) ісці (не) спяшаючыся; 8) (не) дачуваць на адно вуха; 9) яшчэ (не) дачытаная кніга.

10. Адзначце сказы, у якіх не і ні са словамі трэба пісаць асобна: 1) Каб птушкі нават зніклі з саду, ён, бадай што, і (не) заўважыў бы гэтага; 2) Гнёзды журавы робяць на верхавых, (не) зарослых кустамі балотах; 3) (Не) вялічкі, акружаны віхлястай стужкай Нёмана і мудрымі дубамі, хутарок каля Мікалаеўшчыны празвалі Смольняй; 4) Першая вартавая вежа, узведзеная славянамі для абароны, бялела ў (не) чапаным лесе свежаабчасанымі бярвеннямі; 5) Ад такой турботнае працы хлопец (не) ўзабаве змарыўся; 6) (Ні) разу (не) бачыў я ў гэтых лясах мядзведзя, хоць ён тут, ведаю, водзіцца; 7) (Ні) хто ўжо і (не) помніць, з якіх пор наша вёска Плаксамі завецца.

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
Mashyanova2016
10.11.2020 03:35
Родная мова!

У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага чалавека яго мова самая лепшая. Мая родная мова — беларуская. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова — так ласкава і шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову. Мова — неацэнны духоўны набытак нашага народа.
Беларускія пісьменнікі сказалі шмат шчырых слоў пра сваю родную мову, яе багацце і прыгажосць. Іх творы прасякнуты любоўю да мовы. У вершах Н.Гілевіча «Слова», Я.Янішчыц «Мова» ўслаўляецца родная мова, іх радкі напоўнены патрыятычнымі пачуццямі. Паэты падкрэсліваюць значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека.
Мне вельмі б хацелася, каб наша мова жыла шмат стагоддзяў, радавала сваёй мілагучнасцю і прыгажосцю. Родная мова - наша гiсторыя i наша будучыня!
0,0(0 оценок)
Ответ:
ВКГ1
26.02.2020 02:55
Папулярнасць твора “людзі на ” іван мележ тлумачыў арганічнай сувяззю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым жыццём палескай вёскі. «здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў… цяжка сказаць, колькі б магло працягвацца блуканне па пакутах маладой жанчыны, каб яна не адважылася, нарэшце, выбрацца з таго становішча, у якім апынулася.

адным з самых прывабных у творы з’яўляецца вобраз ганны чарнушкі. на старонках рамана ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёгкасцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяжкая праца на полі, у хаце. звычайнае жыццё сялянскай дзяўчыны.васiля яна спачатку не вылучала з лiку сваiх равеснiкау. усе пачалось з летняга вечара на сенажацi, калi у iх адбылося першае нясмелае каханне. на вачах ганна вырастае ў незвычайна прыгожую дзяучыну, поўную годнасцi, чалавечай шчырасцi, дабраты i спагадлiвасцi. з псiхалагiчнай абгрунтаванасцю раскрывалася першае каханне дзяучыны. яна пакахала глыбока, з усiм жарам нерастрачаных пачуццяў. з глыбiней намалявана трагедыя дзяўчыны, якая, кахаючы аднаго, сiлай няўмольных абставiн вымушана выйсцi замуж за другога. раман усебакова iмкнецца абгрунтаваць, чаму ганна, у якой развiта пачуцце уласнай годнасцi, якая не церпiць прымусу i сляпога падначалення чужой волi, вырашыла выйсцi за яўхiма. нялегка дасталося ей гэтае рашэнне.пасля сватання ганна пачынае жыць “у нейкiм сне”. яна робiць усе па заведзенаму звычаю, але аутаматычна, без душы i ахвоты. “сцерпiцца – злюбiцца,» угаворвала сябе ганна. але не злюбiлася i не сцярпелася. i чым даужэй яна жыве у сям’i глушака, тым больш выразна разумее усю жахлiвасць свайго становiшча. асаблiва адчула ганна свае становiшча жонкi-рабынi, калi нарадзiла дзiця. стары глушак прымусiу яе ехаць на сенакос разам з верачкай, дзе тая захварэла, а пазней — памерла. «бог дау — бог узяу», — вось рэакцыя глушакоу на смерць дзiцяцi.пасля смерцi дачкi ганна не можа больш жыць побач са сваiмi «сведкамi», нелюбiмым мужам. яна кiдае глушакоу i iдзе працаваць у школу, якая становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццевым шляху. 

лес ганны склауся нялегка. надзеi на вяртанне былога кахання не апраудалiся (васiль застауся з зямлей). зварот у бацькаву хату душэунага спакою не прынес, пасля сустрэч з башлыковым засталiся прыкрасць i горкая агiда.вобраз ганны нечым нагадвае мне галоўную гераіню паэмы я. купалы «бандароўна». прыгожая знешнасць, багаты ўнутраны свет, цвёрды, незалежны характар — усё гэта яднае гераінь двух адметных твораў беларускай літаратуры.

0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота