danilowamariy7p06vj8
19.02.2020 15:52

с тестом
А.1. Адзначце нумары сказаў, у якіх ёсць і прыназоўнік, і злучнік, і часціца.

1) О, ляціце, журавы, ляціце сваёй млечнай дарогай, вясёлай і шумнай, як крыгаход.

2) Вось бацькоўскі домік з высокім ганкам, а за домікам – садок.

3) Шум лесу – гэта песні дрэў, а дрэвы пяюць і ў бязветранасць.

4) Саша стаяла на беразе і ўзіралася ў зарэчную цемру.

А. 2. Якія марфалагічныя прыметы ўласцівы злучнікам? Адзначце нумары правільных адказаў.

1) вытворныя ці невытворныя ці састаўныя;

3) адзіночныя, паўторныя або парныя складаныя або састаўныя;

5) злучальныя або падпарадкавальныя.

А.3. Адзначце нумары словазлучэнняў, дзе прыназоўнікі пішуцца асобна.

1) імкнуцца (да) волі;

2) (да) волі вялікі будынак;

3) прыехаць (у) ночы;

4) (у) ночы зімовыя.

А. 4. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба ставіць коску.

1) Ужо развіднела _ але сонца хавалася яшчэ за лесам.

2) Плыве чорная ноч над зямлёй _ ды губляе зоры.

3) Снег закрыў рэчку так _ што і берагоў не відаць.

4) У садку некалькі яблынь, адна _ ці дзве грушы, а то ўсё вішні ды слівы.

А. 5. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх часціца пішацца асобна.

1) зноў (такі);

2) усё (ж) такі зразумеў;

3) пакуль (што) не змог;

4) (што) лета прыязджаў.

А. 6. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх трэба пісаць часціцу бы.

1) нядрэнна было …;

2) знайшлі … дарогу;

3) як … там ні было;

4) сказаў … ты яму.

А. 7. Адзначце нумары сказаў, дзе на месцы пропуску трэба пісаць часціцу не.

1) Чаго сабе … хочаш, таго другому … зыч.

2) Дзе я толькі … быў!

3) Не чуў … слова.

4) Няма над возерам … ластавак, … чаек.

А. 8. Адзначце нумары сказаў, дзе часціца не пішацца асобна са словамі.

1) Нішто (не) парушае чароўнай цішыні.

2) (Не) спадзявана абрушылася вясна на горад яркім і шчодрым сонцам.

3) Вячэрняе сонца, ідучы на спачын, залівала роўным, (не) яркім святлом

гарадскі парк.

4) Гнёзды журавы робяць на верхавых, (не) зарослых кустамі балотах.

А. 9. Адзначце нумары слоў, якія пішуцца з часціцамі праз злучок.

1) зараз (жа) адказаў;

2) даволі (такі) прыгожы;

3) так (то) яно так;

4) амаль (што) чужы.

А. 10. Адзначце сказы, дзе перад злучнікам не ставіцца коска.

1) Малы жук ды вялікі гук.

2) Цягнула свежасцю блізкага ручая ці крыніцы.

3) Танцавалі і спявалі пад вясёлы звон цымбалаў.

4) Дзеці спяць і птушкі спяць.

5) Рыбка ў рацэ ды не ў руцэ.

В. 1. Запішыце назву часціны мовы, азначэнне якой прыведзена ніжэй.

Службовая часціна мовы, якая выражае розныя дадатковыя адценні значэння слоў, словазлучэнняў і сказаў або служыць для ўтварэння формаў слоў – ладоў дзеясловаў.

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
кен127
11.11.2021 08:36
Дзень выдаўся цёплы, па-красавіцку прыпякала сонца, але быў моцны вецер. Ён гнаў па небе рэдкія белыя воблачкі , свістаў у яшчэ голых галінах прысад. Дальнія хвойнікі былі зацягнуты шызай смугой. Хутка падсыхалі дарогі, на пясчаных узгорках вецер ужо ўздымаў пыл, гнаў яго ў напоўненыя вясновай вадой лагчынкі. На вышэйшых мясцінах, дзе глеба падсыхала, аралі трактары. А з паўночнага боку хвойнікаў і ў глыбокіх ірвах яшчэ ляжаў чорны снег, спрасаваны вятрамі ,дзівосна парэзаны першымі веснавымі раўчукамі.
Саша не рызыкнуў ісці ў такі час карацейшай дарогай і пайшоў па шляху да райцэнтра, а адтуль па чыгунцы.
Ісці было прыемна і лёгка.
Была хвіліна калі Сашу хацелася вярнуцца назад. Але ён адчуваў,што ісці назад будзе цяжка, а яшчэ цяжэй будзе пасля. Думкі пра Жэню не дадуць яму нi сну нi спакою, і ў сэрцы будзе расці пакутлівы смутак. Ды і нельга спыняцца на паўдарозе. Вунь ужо зусім недалёка лес. Не даходзячы да яго , трэба павярнуць па шляху направа, мінуць невялікі бор, што ўразаўся ў поле вузкай касой,  а там і Ліпнікі. Бор гэты прасвечваўся з краю ў край, бо навокал было шмат пачарнелых пнёў. Надзвычай роўныя і высокія прыгажуні-сосны гойдаліся ад ветру, рыпелі і аднастойна, і ласкава шумелі сваімі верхавінамі (І. Шамякін).
0,0(0 оценок)
Ответ:
ШимериШайн
05.07.2021 14:13
Аднойчы я ішла дадому са школы і зайшла па дарозе ў краму. У мяне было з сабой зусім няшмат кішэнных грошай. Я збіралася купіць за іх якіх-небудзь прысмакаў. Каля паліц з хлебам старэнькая бабуля папрасіла мяне дастаць ёй паўбохана чорнага хлеба. Пасля гэтага я яшчэ трохі пахадзіла па гандлёвай зале, выбрала, што хацела, і падышла да касы.
Так атрымалася, што ў чарзе я стала менавіта за той самай бабуляй. У яе ў карзіне быў няхітры набор: літр кефіру і той самы хлеб. Надышла яе чарга. Касір прабіла бабуліны пакупкі. І тут высветлілася, што ў бабулі не хапае грошай. Яна ледзь не заплакала, бо яна лічыла па ўчарашніх цэнах і ёй хапала. Але касір была няўмольнай. Так, у краме была пераацэнка, але сёння плаціць ужо трэба па новых цэнах. Мне стала да слёз шкада бабулю. Я паклала на паліцу свае прысмакі, дастала з кішэні свае грошы і працягнула ёй. Бабуля здзівілася, збянтэжылася і не хацела іх браць. Але я ўгаварыла яе, яна расплацілася, і мы выйшлі з крамы.
Паколькі я нічога не купіла, бабуля прапанавала мне зайсці да яе выпіць гарбаты. Праўда, адразу ж збянтэжылася, што ў яе няма да гарбаты нічога, акрамя чорнага хлеба. Я ветліва адмовілася, каб не ставіць яе ў няёмкае становішча, і адправілася дадому.
Ужо падыходзячы да свайго дому, я выпадкова заўважыла на абочыне нейкую паперку. З цікаўнасці я падышла бліжэй і ўбачыла, што гэта грошы, прычым амаль тая ж сума, якую я толькі што аддала бабулі.
Цяпер я дакладна ведаю: дабро заўсёды вяртаецца.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота