Сямейная ўрачыстасць з нагоды перасялення ў новы дом (хату, кватэру). На Н. запрашаюць родных, сваякоў, суседзяў, сяброў. Віншуюць гаспадароў, госці ўручаюць ім падарункі.
У вёсцы раней прыносілі з сабой зерне (пераважна жыта), печаны хлеб, сала, каўбасы і інш. прадукты. У наш час дораць прамысловыя тавары, прадметы нар. промыслаў.
Пераступаючы парог, некаторыя госці кідаюць на падлогу манеты, жадаючы такім чынам дабрабыту ў доме. Перад засяленнем (іншы раз паводле традыцыі за суткі да пераезду) многія гаспадары пускалі ў хату ката ці пеўня, якія выступалі як абярэгі ад хвароб і смерці членаў сям’і.
Элементы Н. – агледзіны жылля, святочнае застолле, танцы і інш. забавы.
назо́ўнік — часьціна мовы, якая абазначае прадмет і адказвае на пытаньні «хто? », «што? ». у сказах могуць зьяўляцца дзейнікам, дапаўненьнем, радзей — выказьнікам, акалічнасьцю ды азначэньнем. назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, асабовыя і неасабовыя, канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя.
назоўнік у беларускай мове адрозьніваецца паводле роду (мужчынскі, жаночы, ніякі), ліку (адзіночны, множны) ды склону (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны, дадаткова — клічны). дадаткова маюць тры скланеньні: першае, другое, трэцяе.