esketit1
01.05.2023 17:08

Стаўце прыналежныя займеннікі ў адпаведнай форме.
1. Матчыны пачуцці,
настрой,
хваляванні перадаюцца дзіцяці (В Вітка). 2. Не забывай ніколі, дружа,
зямлю,
родны край (А.Вярцінскі). 3. Плыве ракою
мова, яе не зробіш ручаём(М. Лужанін). 4. Вартасць чалавека можна ўзважыць па
жаданнях і імкненнях

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
krasilnikovaa98
08.04.2020 11:23
1. Аўтар у вобразе бабра раскрывае не толькі жывёльныя якасці. Галоўны герой сваімі ўчынкамі нагадвае чалавека, якога лёс прымусіў пакінуць родныя мясціны і які ў роспачы ўспамінае родную зямлю. Яднае яго з чалавекам і тое, што бабёр падобны на клапатлівага бацьку, які нясе адказнасць за сваю сям'ю. Менавіта клопат пра нашчадкаў прымушае бабра адправіцца ў рызыкоўную вандроўку.
   2. Узгадаем эпізод, калі бабёр доўга ішоў пехатою праз зараснікі лубіну і ламачча, стаміўся, а потым, зусім нечакана, перад ім адкрылася палоска чыстай вады.
   Аўтар псіхалагічна абгрунтавана перадае душэўны стан бабра, які "подбегам кінуўся да вады, ад радасці забыўшыся пра асцярогу, нырнуў, быццам не верыў, што скончылася яго сухая дарога". Гэты прыклад і іншыя дазваляюць сцвярджаць, што пісьменнік — выдатны псіхолаг.
   3. Тое месца, дзе жыла зараз бабровая сям'я, было такім: зарослая трыснягом сажалка, побач завод, дзе рабілі газіраваную ваду. З аднаго боку стаяў "на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі". Месца для жылля амаль не было. Небяспека пагражала і з боку "маленькага заводзіка". Адправіцца ў далёкую вандроўку бабра прымусіла жаданне знайсці сваё "прасторнае спрадвечнае пасяленне".
   4. Бабра сагравалі ўспаміны пра тое месца, дзе ён некалі жыў. Гэта была "прасторная рака", іх "спрадвечнае месца", "дзе было так вольна і шчасліва". На тым месцы, спадзяваўся ён, у іх пачнецца новае жыццё, такое ж вольнае і шчаслівае. Там і ён будзе здаровы і "будзе жыць вечна".
   5. Чалавек з'явіўся прычынай таго, што бабры былі вымушаны сысці са старога месца. Людзі " не пакінулі на рацэ ні прысадаў, ні травы, ні самое глыбокае ракі".
   6. Аўтар выкарыстоўвае параўнанні (узгоркі, як горы; лубін, як дрот, дарога — прамыіна), каб апісаць поле, якое праходзіць бабёр. Дзякуючы вобразна-выяўленчым сродкам створаная ім карціна прыроды атрымалася вобразнай,выразнай, натуральнай.
   7. Тэма: ахова прыроды, зберажэнне яе багаццяў (экалагічная). Галоўная думка: чалавек нясе адказнасць за жывёльны і раслінны свет.
0,0(0 оценок)
Ответ:
ms002
08.04.2023 19:21

Адказ:

Цiхан Пратасаiцкi i Iван Лiпскi -- людзi духоуна аблiнава ныя. Яны нецiкавыя i як чалавечыя iндывiдуальнасцi. У iх характарыстыках падкрэслена адно: яны упарта трымаюцца за шляхецтва, нават ставяць пад пагрозу шчасце сваiх дзяцей Грышкi i Марысi. Больш разнабакова паказаны Харытон Куторга. Гэта бывалы, нават "пiсьменны чалавек". Ён не паузбалены пачуцця гумару, досцiпу. Куторга выдае сябе за чалавека свецкага з далiкатнымi манерамi. Ён пры сустрэчы з жанчынамi цалуе iм ручкi, умее спяваць любоуныя рамансы, хiтрэйшы за астатнiх. Маючы 60-i гадовы, ён сватаецца да 17-гадовай Марысi, згаджаецца нават "крыва прысягнуць” супраць Лiпскага, каб Пратасавiцкiя аддалi за яго дачку. Але стары залетнiк трапляе у недарэчнае становiшча. Яго заляцаннi з пагардай адхiляе Марыся.

Кручкоу, якi прыязджае на разгляд справы Лiпскага i Пратасавiцкага, паводзiць сабе нахабным чынам, дзейнiчае ад iмя "найяснейшай кароны", увесь час на "усемiлайсцiвейшыя царскiя указы". Паводзiны Кручкова сярод шляхты -- з'едлiвая пародыя на правасуддзе. Не паспеу ён пачаць "разбiрацельства", а ужо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар. Кручкоу добра ведае натуру цемнай шляхты i упэунены, што кожны вытрасе кашалёк, каб не быць бiтым лазой. Нахабству i цынiзму Кручкова няма межау. Ён так вольна адчувае сябе сярод цемнай, запалоханай яго прыгаворамi i штрафамi шляхты што не лiчыць патрэбным захоуваць нават знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яуляе вiнаватым тых, хто нi якiх адносiн да справы не мае.

У знешнiм аблiччы Кручкова вiдаць камiчнае завастрэнне. Аутар звяртае увагу на яго доугiя вусы. Кручкоу -- вобраз гратэскавы . У iм сабрана самае характэрнае для царскага чыноунiцтва. Марцiнкевiч сiмпатызуе асобным прадстаунiкам шляхты -- якiя менш "хварэюць на шляхецтва". Гэта Грышка i Марыся. Вышэй за усе яны ставяць свае шчасце, свае пачуццi. Грышка i Марыся – станоучыя героi камедыi. Яны пратэстуюць супраць устарэлых поглядау i звычаяу. Маладыя людзi успрымаюць недарэчнасць старых саслоуных традыцый не столькi разумам колькi сэрцам. Яны яшчэ не узнiмаюцца да усвядомленага пратэсту супраць аджыушых форм жыцця. Свае шчасце хочуць уладзiць з дапамогай станавого прыстава якога задобрываюць хабарам.

Мова персанажа п'есы вельмi разнастайная. Напрыклад, мова Кручкрва не звычайная таму, што ён карыстаецца выразамi, запазычанымi з судовых дакументау: "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "гэта угалоунае прыступленне, Сiбiрам пахне” i г. д. У мове Куторгi нямала трапных выказванняу, ён часта ужывае народныя прыказкi i прымаукi: "не цяпер, то у чацвер", "як чорта з балота", "даганяючы не нацалуешся". Цiхан Пратасавiцкi, дык той зусiм грубым чалавекам здаецца, калi гаворыць свае любiмыя словы: "хрэн табе у вочы", "чортау сына” (пра Грiшку) , "сабака” (пра Лiпскага) . Разам з тым, мова шляхты вельмi багатая на вострыя i дасцiпныя народныя вобразы: "здаровы, як рыжыкi баровы". Праз мову драматург перадае iх характары i настрой. Калi узлаваны i занiжаны прыездам Кручкова Пратасавiцкi пачынае гаварыць са сваёй жонкай цi дачкой, то мова яго становiцца грубай i рэзкай, але яна становiцца лаготнай i льсцiвай, калi яму даводзiцца гаварыць з "найяснейшай каронай” Кручковым. А з такiмi "далiкатнымi людзьмi", як Куторга, Пратасавiцкi стараецца гаварыць шляхецкай далiкатнай мовай, якой, на яго думку, належыць гаварыць людзям шляхетскага стану.

Тлумачэнне: Адказ зверху

0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота