Паслядоўны рад: Жоўтае лісце засыпала траву, мох, сцежкі. (аднародныя дапаўненні траву, мох, сцежкі) Хлопчыкі, дзяўчынкі і іх бацькі ўвайшлі ў залу. (аднародныя дзейнікі хлопчыкі, дзяўчынкі, бацькі)
папарна аб'яднаныя: На лузе расквітнелі рамонкі і дзьмухаўцы, браткі і незабудкі. (аднародныя дзейнікі рамонкі і дзьмухаўцы, браткі і незабудкі) У школе вучні чытаюць і пішуць, вывучаюць і даследуюць. (аднародныя выказнікі чытаюць і пішуць, вывучаюць і даследуюць)
з абагульняючым словам: Пыл быў усюды: на сценах, на вокнах, на падлозе. (аднародныя акалічнасці на сценах, на вокнах, на падлозе з абагульняючым словам усюды) Чырвоных, зялёных, жоўтых - усякіх алоўкаў купілі Алене. (аднародныя азначэнні чырвоных, зялёных, жоўтых з абагульняючым словам усякіх)
У гульні "Рускія шашкі" ўдзельнічаюць два чалавекі, кожны з іх пачынае гульню з камплектам з дванаццаці шашак. Блытаніны з шашкамі не ўзнікне: у аднаго гульца шашкі белага колеру, у другога - чорнага. Для гульні выкарыстоўваецца дошка з шасцідзесяці чатырох клетачак, у гульні удзельнічаюць толькі трыццаць дзве чорныя клетачкі дошкі. У пачатку гульні шашкі сапернікаў расстаўляюцца на процілеглых баках дошкі па чатыры шашкі на рад; шашкі кожнага гульца, такім чынам, займаюць тры радкі. Першым ходзіць гулец, які іграе белымі; затым гульцы ходзяць па чарзе, робячы па адным ходзе за раз. "Пераскокваючы" шашку саперніка сваёй, гулец "з'ядае яе"; з'еў усе шашкі саперніка - перамагаеш. Шашка можа стаць дамкаю, дасягнуўшы процілеглага канца поля; дамка, у адрозненне ад простай шашкі, можа хадзіць далей, чым на адну клетку. Пагуляйце ў гэтую цікавую гульню - вам спадабаецца.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку