5. адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні патрэбнай формы адбыва-ецца чаргаванне заднеязычнага са свісцячым гукам: 1) звісаць са страха); 2) скакаць на (нага); 3) на правай (рука); 4) гасцяваць у (цётка); 5) сядзець на (лаўка).
1. Аўтар у вобразе бабра раскрывае не толькі жывёльныя якасці. Галоўны герой сваімі ўчынкамі нагадвае чалавека, якога лёс прымусіў пакінуць родныя мясціны і які ў роспачы ўспамінае родную зямлю. Яднае яго з чалавекам і тое, што бабёр падобны на клапатлівага бацьку, які нясе адказнасць за сваю сям'ю. Менавіта клопат пра нашчадкаў прымушае бабра адправіцца ў рызыкоўную вандроўку. 2. Узгадаем эпізод, калі бабёр доўга ішоў пехатою праз зараснікі лубіну і ламачча, стаміўся, а потым, зусім нечакана, перад ім адкрылася палоска чыстай вады. Аўтар псіхалагічна абгрунтавана перадае душэўны стан бабра, які "подбегам кінуўся да вады, ад радасці забыўшыся пра асцярогу, нырнуў, быццам не верыў, што скончылася яго сухая дарога". Гэты прыклад і іншыя дазваляюць сцвярджаць, што пісьменнік — выдатны псіхолаг. 3. Тое месца, дзе жыла зараз бабровая сям'я, было такім: зарослая трыснягом сажалка, побач завод, дзе рабілі газіраваную ваду. З аднаго боку стаяў "на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі". Месца для жылля амаль не было. Небяспека пагражала і з боку "маленькага заводзіка". Адправіцца ў далёкую вандроўку бабра прымусіла жаданне знайсці сваё "прасторнае спрадвечнае пасяленне". 4. Бабра сагравалі ўспаміны пра тое месца, дзе ён некалі жыў. Гэта была "прасторная рака", іх "спрадвечнае месца", "дзе было так вольна і шчасліва". На тым месцы, спадзяваўся ён, у іх пачнецца новае жыццё, такое ж вольнае і шчаслівае. Там і ён будзе здаровы і "будзе жыць вечна". 5. Чалавек з'явіўся прычынай таго, што бабры былі вымушаны сысці са старога месца. Людзі " не пакінулі на рацэ ні прысадаў, ні травы, ні самое глыбокае ракі". 6. Аўтар выкарыстоўвае параўнанні (узгоркі, як горы; лубін, як дрот, дарога — прамыіна), каб апісаць поле, якое праходзіць бабёр. Дзякуючы вобразна-выяўленчым сродкам створаная ім карціна прыроды атрымалася вобразнай,выразнай, натуральнай. 7. Тэма: ахова прыроды, зберажэнне яе багаццяў (экалагічная). Галоўная думка: чалавек нясе адказнасць за жывёльны і раслінны свет.
Я бачу маці кожны дзень. Якая яна? Трэба прыгледзецца. Твар круглявы, смуглы, з маршчынкамі каля вачэй. Вочы карыя, ясныя. Позірк часцей глыбокі і спакойны. Па ім я чытаю, ці задаволена мной мама, ці падабаюцца мае паводзіны. На жаль, часам я заўважаю сум у вачах, непакой у позірку. Мабыць, мама стамілася пасля работы. У такія моманты я імкнуся дапамагчы ёй у справах або даць магчымасць адпачыць. Валасы ў мамы цёмныя, коратка падстрыжаныя. Я бачу, што ў іх ужо прабіваецца сівізна. Але ад гэтага яна не выглядае старой. Мне падабаецца мая мама, і яна заўсёды для мяне будзе самай прыгожай і самай лепшай.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку