1. Каб галаву штораз не чухаць, часцей людзей патрэбна слу-
хаць. 2. Ніколі б гора мы не зналі, калі б рабілі, як казалі.

Абазначце часціны мовы ў кожным сказе. Выберыце са сказаў па адным
прыназоўніку, злучніку і адну часціцу.
Раскажыце пра службовыя часціны мовы, прывядзіце адпаведныя прыклады.

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
Виктория11618
22.02.2023 08:00
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
0,0(0 оценок)
Ответ:
Алинур13
27.04.2023 03:16

Пры ўваходзе ў лес дарога раздвойвалася, разбягалася на дзве дарогі. Адна, вузкая, калёсная спадала ў лагчыну і прабіралася нізам, праз кусты, як бы апаясываючы сабой нешырокі чысты лужок. Другая была больш кружная, байчэйшая і ішла верхам па сасновым бары. Карані спрэс павыпіналіся з зямлі цэлымі вузламі, абабітыя, абадраныя. На іх усюды выступіла, пазападала пяском і ах запяклася на сонцы смала.

Была тут яшчэ і сцяжынка -- ледзь прыкметная, усланая сасновымі іголкамі і калючымі, бы вожыкі, шышкамі. Яна праставала цераз лужок і далей па лесе ўжо віляла між дзвюх дарог, то аддаляючыся, то набліжаючыся ад адной да другой. Юля збочыла на гэтую сцяжынку.

Лужок быў нядаўна скошаны. Яшчэ нават не адрасла атава. Скрозь толькі тырчала густою шчоткаю вострая пакоша. Сухая, жоўтая на пракосах Сухая, жоўтая на пракосах і зялёная, ядраная там, дзе ляжалі рады. Відаць, той, хто тут касіў, добра ведаў, што пакідаць сена ля дарогі нельга. Кожны, хто будзе сюдою ехаць, ускубе ці каню, ці сабе пад бок, каб не мулка было трэсціся на голых драбінах. Таму перавёў яго дахаты, бо ні стажка, ні коп нідзе паблізу не было відаць. Трава ўсюды была скошана чыста, роўна. Нават паабкошвана была дарога. Толькі ў адным месцы рыжэла невялічкая лапінка. (192 словы)

0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота