Ctatuetca
12.01.2020 21:41

Характеристика Дочек из расказа Дзяльба кабанчыка

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
ВКГ1
26.02.2020 02:55
Папулярнасць твора “людзі на ” іван мележ тлумачыў арганічнай сувяззю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым жыццём палескай вёскі. «здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў… цяжка сказаць, колькі б магло працягвацца блуканне па пакутах маладой жанчыны, каб яна не адважылася, нарэшце, выбрацца з таго становішча, у якім апынулася.

адным з самых прывабных у творы з’яўляецца вобраз ганны чарнушкі. на старонках рамана ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёгкасцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяжкая праца на полі, у хаце. звычайнае жыццё сялянскай дзяўчыны.васiля яна спачатку не вылучала з лiку сваiх равеснiкау. усе пачалось з летняга вечара на сенажацi, калi у iх адбылося першае нясмелае каханне. на вачах ганна вырастае ў незвычайна прыгожую дзяучыну, поўную годнасцi, чалавечай шчырасцi, дабраты i спагадлiвасцi. з псiхалагiчнай абгрунтаванасцю раскрывалася першае каханне дзяучыны. яна пакахала глыбока, з усiм жарам нерастрачаных пачуццяў. з глыбiней намалявана трагедыя дзяўчыны, якая, кахаючы аднаго, сiлай няўмольных абставiн вымушана выйсцi замуж за другога. раман усебакова iмкнецца абгрунтаваць, чаму ганна, у якой развiта пачуцце уласнай годнасцi, якая не церпiць прымусу i сляпога падначалення чужой волi, вырашыла выйсцi за яўхiма. нялегка дасталося ей гэтае рашэнне.пасля сватання ганна пачынае жыць “у нейкiм сне”. яна робiць усе па заведзенаму звычаю, але аутаматычна, без душы i ахвоты. “сцерпiцца – злюбiцца,» угаворвала сябе ганна. але не злюбiлася i не сцярпелася. i чым даужэй яна жыве у сям’i глушака, тым больш выразна разумее усю жахлiвасць свайго становiшча. асаблiва адчула ганна свае становiшча жонкi-рабынi, калi нарадзiла дзiця. стары глушак прымусiу яе ехаць на сенакос разам з верачкай, дзе тая захварэла, а пазней — памерла. «бог дау — бог узяу», — вось рэакцыя глушакоу на смерць дзiцяцi.пасля смерцi дачкi ганна не можа больш жыць побач са сваiмi «сведкамi», нелюбiмым мужам. яна кiдае глушакоу i iдзе працаваць у школу, якая становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццевым шляху. 

лес ганны склауся нялегка. надзеi на вяртанне былога кахання не апраудалiся (васiль застауся з зямлей). зварот у бацькаву хату душэунага спакою не прынес, пасля сустрэч з башлыковым засталiся прыкрасць i горкая агiда.вобраз ганны нечым нагадвае мне галоўную гераіню паэмы я. купалы «бандароўна». прыгожая знешнасць, багаты ўнутраны свет, цвёрды, незалежны характар — усё гэта яднае гераінь двух адметных твораў беларускай літаратуры.

0,0(0 оценок)
Ответ:
alfa2009
09.02.2020 20:02

Вобраз “Раскіданага гнязда” у драме Янкі Купалы паказваецца праз жыццё сям’і Зяблікаў, у якіх князь адбірае зямлю. Яны вымушаныя змагацца, хадзіць па судах. Але ўсё іх дзеянні застаюцца безвыніковымі. Маёмасці і зямлі больш няма, няма як працаваць, што захоўваць і дзеля чаго жыць. У выніку шляхі чальцоў сям’і Зяблікаў разыходзяцца ў розныя бакі. Невядома, ці сустрэнуцца яны ізноў, як складзецца іх лёс. І ці ёсць шанец аднавіць іх раскіданае гняздо.


Аднак, вобраз раскіданага гнязда у драме атаясамліваецца не толькі з адной сям’ёй Зяблікаў, але з усёй Беларуссю. У той час шматлікія сем’і цярпелі такія ж пакуты і страты. Увесь беларускі сялянскі люд адчуваў, што трэба бараніцца ад паноў, адстойваць сваю волю і свае “гнезды”. Хто праз змагарства, хто праз жорсткасць, а хто праз каханне простыя людзі намагаліся захаваць сваю чалавечую годнасць, калі маёмасць і зямлю ўжо ў іх адабралі.


Драма вельмі сімвалічная, кожны з яе герояў нясе ў сабе рысы беларускага характару: бунтарства, рамантызм, прага да творчасці. Янка Купала передаў праз вобразы сям’і Зяблікаў усю Беларусь у мініяцюры ў тыя часы. Вобраз раскіданага гнязда гэтаксама ўпісваецца ў гэтую сімвалічнасць, як і прозвішча галоўных герояў – Зяблікі, то бок птушкі, якія мітусяцца над сваім разбураным, растаптаным гняздом.

0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота