На ўроку беларускай мовы я пазнаёмілася з вершам Пятруся Броўкі “А ты ідзі!” . Верш мне вельмі спадабаўся, аставіў у душы след. Ен пранізаны філасофіяй жыцця, застаўляе задумацца аб галоўным выбары – выбары свайго шляху ў жыцці.
Творчасць Петруся Броўкі — паэтычны летапіс народнага жыцця. Яго паэзія - гэта светлыя і шчырыя песні, якія майстар слова праспяваў роднай зямлі. Дружба, каханне, аптымізм, радасць сумеснай працы, перажыванні —галоўныя тэмы твораў П. Броўкі. Значнае месца ў яго творчасці займае тэма Вялікай Айчыннай вайны.
Верш “А ты ідзі!”, які быў напісан у 1965 гадзе, адлюстроўвае духоўны стан паэта ў той час.
Кожны чалавек шукае сваю сцежку ў жыцці . Ад жаданняў залежыць выбар, ад выбара – шлях, а ад шляха - жыццё. І калі на жыццёвай дарозе пастаюць перашкоды, то чалавек сам вырашае: прымірыцца або змагацца. І якой бы цяжкай яна не была, трэба быць мужным і ўпэўненным у сваіх сілах.
Рэзкімі, выразнымі моўнымі сродкамі пісьменнік “малюе” перашкоды, якія могуць сустрэцца на шляху кожнага чалавека:
Няхай жуда, няхай адзін,
Няхай каменне, твань і багна…
Увесь верш нібы заклік. Пачатак слупкоў адлюстроўвае жорсткую праўду жыцця. А словы “А ты ідзі! А ты ідзі!” , якія паўтараюцца ў канцы кожнага слупка, з’яўляюцца галоўнымі і падкрэсліваюць: не гледзячы ні на што, ісці ўперад і жыць далей.
Хоць верш і быў напісаны ў 1965 годзе, ён цалкам актуальны цяпер, таму што ў любы час існуюць перашкоды на жыццёвым шляху, І менавіта такія творы надаюць сіл, дапамагаюць паверыць у сябе і вучаць не здавацца.
Беларусь называюць азёрным краем, іх у нас больш за 10 тысяч. Ёсць доўгія, не адрозніш ад ракі, ёсць круглыя, як чаша. Яны раскінуліся паміж пагоркамі і лясамі, балотамі і лугамі. Возера больш, чым ракі, прыцягваюць да сябе рыбаловаў. Самае вялікае возера - Нарач, якое называюць беларускім морам. У ім водзіцца каля 30 відаў рыб. Аматары прыроды не выпускаюць выпадку пабываць, а значыць, і парыбачыць, і на Браслаўскіх азёрах, размешчаных у Віцебскай вобласці. Каля 20 азёр злучаныя ў адно цэлае пратокамі, рэчкамі і ручаямі. Але, нягледзячы на гэта, кожнае з іх мае сваю асаблівасць, свой малюнак берага, нават свой колер вады.
У паўднёвай частцы Беларускага Палесся возера раскіданыя ў плоскіх, часта забалочаных паніжэннях. Іх берага абрамлены хмызняком і чаротам. Глыбіня іх невялікая. Самае вялікае возера на Палессі - Чырвонае.
by prostoya0