Арти1234567890
09.12.2021 12:13

ответьте на 4.4.2, 5.1, 5.2​


ответьте на 4.4.2, 5.1, 5.2​

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
123457789999876
27.06.2020 11:23
 Мая Радзіма — Беларусь. Гэта краіна адна з самых прыгажэйшых у свеце. Беларусь размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць вялікую частку маёй краіны. А колькі ў Беларусі рэк і азёр! Болын за ўсё іх у паўночнай частцы. На поўдні маёй краіны размяшчаюцца балоты. Разнастайны раслінны і жывёльны свет нашай краіны ўражвае сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. У нас жыве птушка, якая з'яўляецца сімвалам Беларусі. Гэта — бусел. Нашу краіну так і называюць «зямля пад белымі крыламі».
     Прыгажосць роднай зямлі, непаўторнасць яе прыроды неаднаразова алісваліся нашымі пісьменнікамі: Я.Купалам, Я.Коласам, У.Караткевічам, Н.Гілевічам, Р.Барадуліным і іншымі. У.Караткевіч у вершы «Бацькаўшчына» з гонарам апісвае сваю радзіму, нашу Беларусь. Р.Барадулін у вершы «Ад сівых гадоў...» апявае прыроду нашай краіны, захапляецца яе краявідамі, мовай.
     Я вельмі люблю сваю краіну, ганаруся тым, што я — беларус.
0,0(0 оценок)
Ответ:
Мрорпа
17.01.2023 14:35
Наша мова — цудоўная, спеўная     Табе складаю шчыра свой санет, 
     Прапрадзедаў маіх жывая мова, — 
     Майго народа першая аснова, 
     Душы яго шырокі, чысты свет! 
     Лось Еўдакія 
      
     У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Мая родная мова — беларуская. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова — так ласкава і шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову. Мова — неацэнны духоўны набытак нашага народа. 
     Беларускія пісьменнікі сказалі шмат шчырых слоў пра сваю родную мову, яе багацце і прыгажосць. Іх творы прасякнуты любоўю да мовы, заклапочанасцю за яе лёс. У вершах П.Броўкі «Калі ласка!», Н.Гілевіча «Слова», Я.Янішчыц «Мова» ўслаўляецца родная мова, іх радкі напоўнены патрыятычнымі пачуццямі. Паэты падкрэсліваюць значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека. У сваім вершы «Страціў слова, страціў спадчыннае слова...» Ніл Гілевіч гаворыць: 
      
     Страціў слова, страціў спадчыннае слова — 
     Штосьці страціў у душы абавязкова! 
      
     Мне вельмі б хацелася, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваей мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота