Галоўным героем аповесці “Сірочы хлеб” з’яўляецца Данік Малец. Хлопчык у хуткім часе застаецца сіратой.Аднак яму пашанцавала сустрэцца з вельмі выдатным чалавекам Міколам Кужалевічам.Мікола быў намнога старэйшы за Даніка, аднак Данік лічыў Кужалевіча сваім лепшым сябрам.Кужалевіч абараняў Даніка ад ворагаў Палуянчыкаў. Таксама Мікола адкрыў хлопчыку свет друкаванага беларускага слова, абудзіў у Даніку нацыянальную годнасць.Адным словам, Мікола стаў настаўнікам юнака.Мікола Кужалевіч распаведаў Даніку пра творчасць народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы. Прыпадаў хлопчыку заняткі беларускай мовы.Даніку падабаўся яго настаўнік, бо з ім заўсёды было прыемна гутарыць на любыя тэмы і на любое пытаннем Даніка, Мікола заўсёды находзіў адказ.Мікола Кужалевіч адносіцца да той катэгорыі людзей, якія жадаюць людзям дабра і уносяць вялікі уклад у развіццё краіны і роднай мовы. Іменна Кужалевіч дапамог сіраце сфарміравацца у жыцці. Ён заўважыў адароннасць Даніка і вельмі дапамог яму. Разам з Данікам Мікола іскаў жыццёвую праўду, раіўся, адстаіваў свой погляд і усё жыццё жыў дзеля другіх.
Мне вельмі хацелася паглядзець душэўны фільм пра праўдзівую жыццёвую гісторыю. Стамілася ад спецэфектаў і гламурных камедый. Дадзены фільм паглядзела па рэкамендацыі сяброў. Сцэнарый для гэтай кінастужкі быў напісаны па рэальнай гісторыі, якая адбылася ў 20-х гадах у Японіі, дзе адзін сабака, пасля раптоўнай смерці свайго гаспадара, чакаў яго на вакзале кожны вечар на працягу 9 гадоў. З першых хвілін фільм захапляе пранікнёнай гульнёй галоўнага героя, ролю якога выконвае Рычард Гір. Мне не падалося, дадзены акцёр рэальна палюбіў Хатико. Столькі любові і пяшчоты было ў яго вачах. Безумоўна, усе сабакі, якія гулялі галоўную сабачую ролю былі таксама вельмі таленавітыя. Мяне ўразіла іх пранікнёная гульня на поўнай самааддачы. Цікава, колькі часу спатрэбілася Рычарду Гиру, каб так прыручыць сабаку. Я шмат чаго вынесла для сябе пасля прагляду гэтай драмы. Як можна пражыць жыццё. Можна стаць вядомым, але не пакінуць шчаслівым ні аднаго чалавека побач з сабой. Можна стаць вельмі багатым і паспяховым, але ў канцы зямнога шляху страціць сэнс у самога жыцця. Ёсць і іншы шлях. Можна стаць проста звычайным чалавекам. Вучыцца рупліва, працаваць натхнёна, знайсці каханага чалавека, стварыць моцную сям"ю, выгадаваць шчаслівых дзяцей і ставіцца да навакольных людзей так, як ты б хацеў, каб яны ставіліся да цябе. Тады ты пражывеш жыццё паўнавартаснае і насычанае. Памрэш хутка і без болю шчаслівым чалавекам, як быццам цябе проста выключылі і забралі ў іншы свет для мадэрнізацыі і новага жыцця. Цябе будуць памятаць і шанаваць, хай толькі родныя людзі і сябры, затое аддадзена і назаўжды. Менавіта такое жыццё і пражыў галоўны герой. Як мне падалося, менавіта таму яго і палюбіў так аддадзена Хатико і аддаў яму ўсё жыццё да апошняй кроплі, у падзяку за выхаванне, цярпенне і любоў.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку