Спішыце. Падкрэсліце граматычныя асновы ў сказах, вызначце тып сказаў (аднасастаўны + тып; двухсастаўны
поўны ці няпоўны).
1) Колькі перадумаў тут, на гэтай дарозе, колькі мар выспеліў, колькі
радкоў знайшоў.
2) Без навукі і кошыка ніхто не спляце.
3) У гэты вечар сцямнела раней, чым звычайна.
4) Дзень святочны, зімні, свежы, марозны.
5) Скажу на развітанне, дзядзька Якаў, шчырыя словы ўдзячнасці.
6) Днём сядзяць на занятках, а па вечарах ходзяць у музыкалку.
7) Вось і зіма!