Dragnil29
05.11.2022 19:11

Якой часцінай мовы з'яўляецца выдзеленае слова? Выберыце правільны адказ, раскрыўшы
дужкі 1) Нага мая слізкае некуды ў бок, і я з разгону плюхаюся носам у пясок: а) прыслоўе; б)
назоўнік з прыназоўнікам; 3) прыназоўнік.
2) Слухаючы ў начной цішы гэты дыялог, мы са стрыманай
паспешнасцю стараліся адысці як мага далей (у) бок парку: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; в)
прыназоўнік.
3) (3) боку вёскі, дзе слаба ружавее нешырокая палоска неба, даносіцца натужлівае
рыхканне паравіка цэнтрацэнтралі і вясёлая музыка: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; 3)
прыназоўнік.​

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
sacredand
03.05.2021 14:22
  Цэнтральнай праблемай п'есы Аляксея Дударава "Кім" з'яўляецца выздараўленне дзяўчыны Юлі, над жыццём якой навіс дамоклаў меч зоны (відавочна, радыяцыйнай). Але выздараўленне (маральнае) патрэбна і яшчэ аднаму герою – крымінальнаму дзеячу Каралёву. 
   Характары названых персанажаў увасабляюць фактычна сутнасць гуманізму і бесчалавечнасці: Юля, нягледзячы на абмежаванасць у матэрыяльных сродках, апякуецца яшчэ і трыма дзецьмі, а вельмі заможны Каралёў адчувае недахоп звычайнай дабрыні. Каб зразумець гэта, яму спатрэбілася перажыць шэраг супадзенняў, у якіх галоўную ролю сыграў падлетак Кім – магчыма, у нечым занадта ідэальны, але праўдзіва адкрыты і чалавечны. 
   Супадзенні толькі знешне, сюжэтна падрыхтавалі глебу для шчаслівай развязкі, таму што галоўным чыннікам стала каханне, якое ўрэшце і паставіла на ногі Юлю. 
   У сваёй п'есе драматург даводзіць, што любоў і чалавечнасць спараджаюць ланцужковую рэакцыю, якая спрыяе духоўнаму выздараўленню ўсяго грамадства.
0,0(0 оценок)
Ответ:
jasmine9
08.06.2020 08:22

Драма Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” распавядае гісторыю адной беларускай сям’і, у якой адабралі зямлю. Спачатку бацька, а потым сын судзяцца з панам, змагаюцца за свой кавалачак.


Такіх гісторыяў было шмат на беларускіх землях. Сваім творам Янка Купала адлюстраваў роспач цэлага народу, які шукае праўды і справядлівасці, і не знаходзіць. Адсюль і назва твору – “Раскіданае гняздо”. Гняздо тут – гэта не толькі сям’я і дом Зяблікаў. Дарэчы, прозвішча Зяблікі – таксама сімвалічнае ў творы. Быццам яны птушкі, гняздо якіх разбурылі, растапталі жорстка і бесчалавечна. Але, праз гэтую асабістую гісторыю раскіданым гняздом Янка Купала называе ўсю Беларусь, абагульняе лёсы цэлага народу.


У творах Янкі Купалы нацыянальнае адраджэнне заўсёды займае цэнтральную пазіцыю. Ён шчыра перажывае за лёс беларусаў, якім выпадае адно выпрабаванне за другім на шляху да простага чалавечага шчасця – працаваць на сваёй зямлі і жыць спакойна. Менавіта шчасце і з’яўляецца галоўнай філасофскай праблемай твора “Раскіданае гняздо”. Кожны з герояў драмы марыць пра шчасце, але кожны бачыць яго па-свойму. У выніку мы бачым канфлікт, знешні і ўнутраны, паміж героямі і паміж рэчаіснасцю, якая руйнуе, топча надзеі і “раскідвае” ушчэнт птушынае гняздо. 

0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота