Я хачу расказаць вам пра сваю сяброўку. Яе завуцьТаня. Таня - вельмі прыгожая дзяўчынка. Яна высокая, зграбная. У яе светлая скура і светлыя прамыя валасы. Вочы ў яе блакітныя, як азёры, з густымі вейкамі. Нос у Тані прамы. На румяных шчоках - ямачкі. Таня заўсёды прыгожа апранаецца. Яе адзенне ідэальна падкрэслівае яе прывабную знешнасць. Але Таніна знешнасць - гэта не галоўнае. Акрамя таго, яна вельмі добры чалавек. Яна добразычлівая да ўсіх людзей. З ёю заўсёды весела. Я вельмі шчаслівы, што ў мяне ёсць такая сяброўка.
Мая РадзімаБеларусь! Цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ! Гэта можна пачуць у размове, Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларускай зямлі, і ад тых, хто часова жыў у нашай рэспубліцы або проста прыязджаў да нас па якіх-небудзь справах, і ад тых, хто ведае Беларусь з кніг, газет, паўражаннях сваіх таварышаў.Беларусь мае добрую славу ва ўсім свеце. Слава яе звязана з гераізмам, праяўленым беларускім народам у гады ліхалеццяў, з велізарнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне з таго часу, як народ стаў гаспадаром свайго лёсу, з матэрыяльнымі і духоўнымі здабыткамі, якіх з кожным годам становіцца больш і больш.Той, хто прыязджае ў нашу рэспубліку, не ўбачыць тут ні марскога ўзбярэжжа, ні высокіх гор, ні бязмежных стэпаў, ні пясчаных пустыняў з рэдкімі аазісамі. Тэрыторыя Беларусі пераважна раўнінная, перасечаная невысокімі ўзгоркамі, пакрытая лясной і травяной расліннасцю. Дзе б мы ні апынуліся ў рэспубліцы, усюды ўбачым нямала цудоўных куткоў, якія надоўга пакідаюць светлы след у памяці
Добавь в лучший ответ ❤️☀️
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку