Словы "родны край" не заўсёды азначаюць для розных людзей адно і тое ж. Для некаторых родны край - гэта месца, дзе яны нарадзіліся. Для іншых - дзе яны пражылі большую частку жыцця. Але часам родным краем становіцца месца, дзе ты быў усяго раз. Проста так склалася, што менавіта гэта тое месца, дзе ты адпачываеш душой і сэрцам. Я называю родным краем вёску, дзе жывуць мае бабулі і дзядулі, дзе нарадзіліся мае мама і тата. Так склалася, што нарадзіліся яны ўсе ў адной вёсцы. І нядзіўна, што ў дзяцінстве я праводзіў там цэлае лета і амаль усе святы: то ў адных дзядулі і бабулі, то ў другіх. Вёска гэтая невялікая, але тым яна мне і падабаецца. Там няма мітусні і шуму, як у горадзе. Там можна адпачыць ад тэлевізара, тэлефона і інтэрнэту. А якая там прыгожая прырода! Непадалёку знаходзіцца лес, дзе расце мноства грыбоў і ягад. А трохі далей ад яго размяшчаецца возера, куды мы з бацькамі хадзілі летам купацца. Мая вёска - гэта тое месца, адкуль ад'язджаеш адпачылым, нават калі ты ўвесь час працаваў на гародзе. На жаль, цяпер у мяне радзей атрымліваецца бываць там. Але ў бліжэйшую нядзелю я абавязкова туды з'езджу, я абяцаю.
Яшчэ нядаўна за вёскай, дзе я нарадзіўся, знаходзіўся шыкоўны яблыневы сад. Гэта быў зялёны аазіс, дзе выспяваў нядрэнны ўраджай яблыкаў, вадзіліся зайцы і совы і раслі грыбы. Уся вёска хадзіла туды адпачываць. Для мяне гэта быў самы родны куток на свеце. А затым ўлады вырашылі павялічыць колькасць ўраджаю. І замест таго, каб ўгнойваць ужо існуючыя палі, яны ўзаралі кожны кавалачак зямлі, які толькі можна знайсці. У тым ліку і наш сад. Яго высеклі, выкарчавалі, нават не прыбралі да канца. Згрузілі дрэвы велізарнаю кучаю, а месца, якое вызвалілася, засадзілі кукурузай. Я быў там у канцы лета. Зямля не была належным чынам падрыхтаваная да пасеву, таму ўраджаю так і не дачакаліся. Парасткі кукурузы так і тырчалі, нібы толькі што вылезлі з зямлі. І ўраджай не павялічылі, і роднага кутка людзей пазбавілі. І вось такая безгаспадарлівасць ў нашым краі ва ўсім. Не давядуць да розуму адно, пачынаюць іншае і таксама не даводзяць да канца. Хачу пажадаць свайму роднаму краю руплівых гаспадароў, якія будуць думаць перад тым, як рабіць, і заканчваць пачатае. А пакуль жа мне балюча глядзець, у што ператвараюцца знаёмыя з дзяцінства мясціны і разумець, што я нічым не магу ім дапамагчы. Трымайся, мой родны край, разам мы ўсё вытрымаем!
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку