На жаль, сціплае веданне беларускай мовы не дазваляе мне напісаць нешта сапраўды арыгінальнае. Але я пастараюся неяк выкруціцца. На Беларусі маразы, і я мару пра егіпецкае сонца. Вось бы зараз выцягнуцца на шэзлонгу і дрымотна назіраць за воплескамі хваль Чырвонага мора. Побач ляжыць бутэлька вады і сакавітая садавіна, я адчуваю на вуснах салёнае паветра і чую воддаль крыкі арабаў, якія імкнуцца прадаць свой надзвычай важны (для іх) тавар ці паслугу турыстам нашага пляжу.
Объяснение:
Сказ 1:
На жаль, - уводнае слова
сціплае - азначэнне
веданне - дзейнік
беларускай - азначэнне
мовы - дапаўненне
не дазваляе - выказнік
мне - дапаўненне
напісаць - дапаўненне
нешта - дапаўненне
сапраўды - акалічнасць (?)
арыгінальнае - азначэнне
Сказ 2:
Але - злучнік
я - дзейнік
пастараюся выкруціцца - выказнік
неяк - дапаўненне
Сказ 3:
На Беларусі - акалічнасць
маразы - дзейнік
і - злучнік
я - дзейнік
мару - выказнік
пра сонца - дапаўненне
егіпецкае - азначэнне
Рагвалод - першы беларускі князь, якога прыгадваюць старажытныя летапісы. Ён валадарыў у Полацку ў другой палове Х стагоддзя.
У Рагвалода была дачка Рагнеда, ганарлівая і прыгожая князёўна. Так сталася, што да яе адначасова пасваталіся гаспадары суседніх княстваў: Яраполк з Кіева і Ўладзімір з Ноўгарада (пазней названы Хрысціцелем). Рагнеда выбрала Яраполка. Абражаны адмоваю Ўладзімір пайшоў на Полацак вайною. Горад быў спалены, а Рагвалод, ягоная жонка і два сыны забітыя. Рагнеду Ўладзімір гвалтам узяў за жонку, даўшы ёй імя Гарыслава.
Праз некаторы час, жывучы пад Кіевам у сяльцы Прадславіне, Рагнеда спрабавала адпомсціць Уладзіміру: «За тое, што бацьку майго забіў, зямлю яго ў палон узяў, а цяпер не любіш ні мяне, ні дзетак нашых!» Але замах быў няўдалы. Раз'юшаны Ўладзімір хацеў пакараць княгіню смерцю, але яму перашкодзіў малалетні сын Ізяслаў, які стаў у абарону маці з мечам.
За гэта Рагнеду з сынам выслалі ў Полацкую зямлю. Там для яе збудавалі горад, названы Ізяслаўль (цяпер Заслаўе пад Менскам) - ад імя сына Ізяслава. Менавіта гэты Ізяслаў, заняўшы дзедаў пасад, адрадзіў полацкую княскую дынастыю.
Акрамя Ізяслава Рагнеда нарадзіла Мсціслава (які пазней стаў князем чарнігаўскім), Яраслава Мудрага (князя ноўгарадскага і кіеўскага, заснавальніка роду Яраславічаў), Усевалада і дзвюх дачок - Перадславу (узяла шлюб з чэшскім князем Баляславам ІІІ Рудым) і Прэміславу (выйшла замуж за прынца вугорскага Ласла Сара Лысага). Дарэчы, унучкі Рагнеды таксама былі жонкамі эўрапейскіх манархаў: Анастасія - вугорскага караля Андрыя І, Лізавета - караля нарвежскага Гаральда ІІІ, а пасля караля дацкага Свена ІІ. Наймалодшая Ганна стала каралевай Францыі, выйшаўшы замуж за Генрыка І Капета.
У Заслаўі Рагнеда пастрыглася ў манашку пад імем Анастасіі і памерла там у манастыры ў 1000 годзе. Сёння для нас яе імя - сімвал мужнасці і любові да Радзімы, самаахвярнасці і ўласнага гонару.
Подробнее - на -
Объяснение: