Устаўце патрэбны займеннік табе (Д., М. скл.) / цябе (Р., В. скл) Вось … і смешкі з бабінай плешкі. Не лезь туды, дзе … не трэба! Краўца не вучы, без … зробіць. Нешта даўно я не бачыў … . … гэта падабаецца? Я даслала … паведамленне.
Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) створаны ў 1865 годзе і з'яўляецца найстарэйшай міжнароднай арганізацыяй сістэмы ААН. У МСЭ ўваходзіць 192 дзяржавы і больш за 700 членаў сектараў і асацыіраваных членаў.
На сучасным этапе МСЭ з'яўляецца вядучай установай ААН у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. МСЭ выконвае ролю сусветнага каардынацыйнага цэнтра для органаў дзяржаўнага кіравання і прыватнага сектара.
Прадстаўнікі Беларусі прымаюць актыўны ўдзел у пасяджэннях экспертных і кіруючых органаў МСЭ, працы сусветных канферэнцый і іншых значных мерапрыемствах. Супрацоўніцтва з МСЭ дазваляе выкарыстоўваць вынікі дзейнасці гэтай арганізацыі і распрацовак іншых краін для развіцця галіны электрасувязі рэспублікі, удзельнічаць у планаванні і выпрацоўцы адзінай палітыкі развіцця сродкаў сувязі, прыняцці рашэнняў па допуску на рынак новых тэлекамунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій.
У лістападзе 2009 г. у развіццё ініцыятывы МСЭ "Злучым свет" у Мінску прайшла Сустрэча на вышэйшым узроўні "Злучым краіны СНД". Саміт МСЭ сабраў больш за 400 прадстаўнікоў навуковых, тэхнічных і дзелавых колаў. У сегменце высокага ўзроўню Саміта прынялі ўдзел 5 кіраўнікоў дзяржаў постсавецкай прасторы.
Саміт "Злучым краіны СНД" дазволіў істотна пашырыць дыялог нашай краіны з замежнымі дзяржаўнымі і прыватнымі структурамі, якія спецыялізуюцца ў сферы стварэння высокіх тэхналогій.
Адным з прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва ў цяперашні час з'яўляецца рэалізацыя Рэгіянальнай ініцыятывы "Аказанне садзейнічання ў пераходзе ад аналагавага да лічбавага вяшчання", адобранай на Сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі МСЭ ў 2010 годзе. У рамках гэтай ініцыятывы сумесна з МСЭ распрацаваны праект, які прадугледжвае стварэнне кансультатыўна-метадычнага цэнтра ў г.Мінску для аказання дапамогі дзяржавам постсавецкай прасторы пры пераходзе ад аналагавага да лічбавага вяшчання, развіцця інтэрактыўных мультымедыйных скарыстанняў наземнага лічбавага радыёвяшчання, павышэння тэхналагічнай кваліфікацыі спецыялістаў у галіне лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку