shvetzovayuliy
07.11.2020 07:51

, умоляю! Очень , 1. Выпішыце з верша "Завіруха" словы, якія цяпер не сустракаюцца ў беларускай мове. Дайце пераклад альбо тлумачэнне

2. Выпішыце з верша ФОРМЫ СЛОЎ, якія існуюць у сучаснай мове, але па-іншаму змяняюцца. Дайце побач сучасныя варыянты.

3. Ахарактарызуйце ў некалькіх сказах, як змянілася мова за сто год.

Завіруха скачэ ноччу

Патарочай, плачэ, вые;

Пухавыя сыпе у вочы

Сьнегавінкі мне; рагочэ.

Йду на вобмацк; ледзь жывы я,

Ніжывыя суну ногі

Без дарогі. Цело ные,

Калянее; верставы я

Прамінаю слуп убогі,

Троярогі крыж збутвелы,

Пасівелы, цемны, строгі.

Ні чакаю дапамогі...

Прыступае нехта белы.

Асьмялелы. Вот усьцігае,

Акаляе, скамянелы,

Пасінелы, — абнімае.

Завіруха —

Рагатуха сыпе сьнегу

І у прабегу шэпчэ у вухо:

«Заначуеш — ні пачуеш:

«Я завею, я угрэю,

«Зараз ляжаш, дзякуй скажаш,

«Мне ты скажаш». Завіруха —

Рагатуха шэпчэ у вухо.

Ажно чую: раптам злая

Улягае, уціхае

Завіруха. Замірае

Праясьняе у полі. Нікне.

А нізыкне вецяр-сватка.

Бачу—хатка.

Як тры зоркі, тры ваконцы

Пры гасьцінцу. Вераценцы

Дыму у небо уюцца, пнуцца.

Хатка, вокны, дым, сьмяюцца,

Клічуць, вабяць, сустрэчаюць,

Прывечаюць, запрашаюць.

Голас чую родных, мілых.

Узмацаваушыся на сілах,

Крыкнуць рады: «згінь ты, горо!»

А яно у атказ гаворэ:

— «Над табою

Сьнег гурбою.»

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
goverdovskay123
21.04.2023 01:43

Віктар Карамазаў "Дзяльба кабанчыка"

Героі: Сцяпан, маці, Лёнік, Віця, Ёська, Ганна, Ніна, Коля, Волька, Андрэйка, Вера.

Тэма, праблема: я думаю аўтар хацеў паказаць што маці будзе заўсёды любіць сваіх  дзяцей аднолькава і будзе старацца зрабіць для іх усё самае лепшае.

Кароткі змест: У маці былі дзеці. Яна іх расціла, вучыла, але калі яны выраслі, яны забыліся што яна для іх зрабіла. І цяпер толькі калі маці сказала што будзе рэзаць кабанчыка да яе прыехалі дзеці. Калі ўсе палучылі сваю частку яны раз'ехаліся нічога не пакінуўшы маці. І з ёй астаўся толькі Сцяпан каб памагчы ёй па хазяйстве. 

0,0(0 оценок)
Ответ:
the1rgn
21.04.2023 01:43
У апавяданні В. Карамазава «Дзяльба кабанчыка» расказваецца пра звычайны для вясковага жыцця эпізод — дзеці прыехалі ў вёску да маці «на свежыну» . Але пісьменнік звяртае нашу ўвагу на паводзіны дзяцей, іх адносіны да маці.  Маці вырасціла, выпеставала трох дзяцей: Веру, Ніну і Сцяпана. Мы даведаліся, што ўсе яны добра ўладкаваліся, жывуць у горадзе, не адчуваюць сябе беднымі, а дапамагае маці толькі адзін Сцяпан. Вера і Ніна нават не адчуваюць сваёй віны за тое, што даўно не былі на магіле бацькі, забыліся туды дарогу. Не заўважаюць, што іх маці стала зусім старэнькай, а даглядае такую вялікую гаспадарку. I даглядае не для сябе, а для таго, каб дзеці, прыехаўшы, маглі чаго ўзяць. Пісьменнік не апісвае знешнасці сясцёр, а ўсю ўвагу надае адзенню малодшай сястры Ніны — белы плашчык, чырвоны берэцік, лакавыя чаравічкі. Яна прыехала не дамоў, а ў госці. Ці можна ў белым плашчыку і лакавых чаравічках дапамагчы маці па гаспадарцы? Канешне, не. Ды яна і не збіралася дапамагаць. Яе не ўразілі словы маці аб тым, што цяжка стала «цягнуць» гаспадарку — рукі ломіць і не хапае сіл. Але найбольш яскравы эпізод, які характарызуе ўсіх дзяцей — сцэна дзяльбы кабанчыка. «Смешна было глядзець, як маці бярэ з агульнай кучы кавалак, варочае яго з боку на бок, перакладае з рукі ў руку, гадаючы, каму пакласці, а сёстры і Коля ўважліва сочаць за матчынымі рукамі, маўчаць, ані слова — не да размоў...» Сясцёр і зяця турбуе толькі адно, каб толькі іх не абдзялілі. Адзін толькі Сцяпан заўважае, што маці недзе парэзала палец і ён, заматаны ў белую анучку, «падобны на белую каціную лапку» . Аднаму Сцяпану няёмка, што маці ўсё мяса аддае ім, а сабе нічога не пакінула. Менш за ўсё маці думае пра сябе, а дарослыя дзеці нават не заўважаюць гэтага ў прагным жаданні атрымаць найлепшы кавалак. 
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота