1.спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку. 1. Хто н.. вывучыў продкаў лёс.. той сучаснікаў н.. па- важае. 2. У лес.. было ціха і маркот- на толькі (ў)гары стаяў глухі шум старых хвой і ялін. 3. Пад акном роўна шумелі старыя ліпы што жывой сц..ной акружалі сад. 4. Ад лiп пада.. цень і сонечныя плямы трап..таліся на пажоўклай траве на сц..не на падаконніку. 2. выканайце частковы сінтаксічны разбор любога сказа з задання 1.
Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ. Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі. Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся. Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.
Слова, якое называе тое, пра што ці пра каго гаворыцца ў сказе, называецца дзейнікам. Дзейнік адказвае на пытанні хто?, што? Дзейнік – галоўны член сказа. Сказ – больш складаная сінтаксічная адзінка, чым словазлучэнне, а таму і сінтаксічная сувязь слоў у сказе таксама больш складаная і разнастайная. Граматычная аснова можа складацца і з аднаго галоўнага члена – дзейніка ці выказніка. Самай тыповай формай выражэння дзейніка з'яўляецца назоўнік назоўнага склону:Зімовыя хмары нізка павіслі над зямлёй. У ролі дзейніка часта выступаюць займеннікі: Яны дужа сябравалі, Лявон і Ціхан. Радзей у ролі дзейніка выступаюць іншыя часціны мовы, пры гэтым яны набываюць значэнне назоўніка ў назоўным склоне. Напрыклад: Здарылася самае страшнае ;Абое стаялі разгубленыя; Жыць – Радзіме служыць . Дзейнік можа быць выражаны спалучэннем слоў, напрыклад: Міхаська і Кастусь употайкі пазіралі на Васіля, ледзь прыкметна пасмейваліся з яго. Дзейнік — гэта слова або спалучэнне слоў, якое абазначае той прадмет думкі, пра дзеянне, стан, уласцівасці або якасці якога паведамляецца ў выказніку, г. зн. галоўны член сказа, які граматычна не залежыць ад іншых членаў сказа і паясняецца выказнікам.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку