Цэнтральнай праблемай п'есы Аляксея Дударава "Кім" з'яўляецца выздараўленне дзяўчыны Юлі, над жыццём якой навіс дамоклаў меч зоны (відавочна, радыяцыйнай). Але выздараўленне (маральнае) патрэбна і яшчэ аднаму герою – крымінальнаму дзеячу Каралёву. Характары названых персанажаў увасабляюць фактычна сутнасць гуманізму і бесчалавечнасці: Юля, нягледзячы на абмежаванасць у матэрыяльных сродках, апякуецца яшчэ і трыма дзецьмі, а вельмі заможны Каралёў адчувае недахоп звычайнай дабрыні. Каб зразумець гэта, яму спатрэбілася перажыць шэраг супадзенняў, у якіх галоўную ролю сыграў падлетак Кім – магчыма, у нечым занадта ідэальны, але праўдзіва адкрыты і чалавечны. Супадзенні толькі знешне, сюжэтна падрыхтавалі глебу для шчаслівай развязкі, таму што галоўным чыннікам стала каханне, якое ўрэшце і паставіла на ногі Юлю. У сваёй п'есе драматург даводзіць, што любоў і чалавечнасць спараджаюць ланцужковую рэакцыю, якая спрыяе духоўнаму выздараўленню ўсяго грамадства.
У наш час існуе вялікая колькасць месцаў, дзе можна адпачыць і проста добра правесці час. Людзі на доўгі час пакідаюць свой дом, з'язджаючы ў нейкія новыя і незвычайныя месцы. Бацькі хвалююцца за сваіх дзяцей, адпускаючы іх да некага ў госці, але ведаюць, што іх сын або дачка неўзабаве вернуцца дадому. Але дзеці падрастаюць, і усе радзей бываюць дома. Толькі прыбег са школы - зноў сыйшоў. У хуткім часе людзі пачынаюць забывацца на свой родны дом, шукаючы сабе іншае месца. Але, як бы добра б не было ў іншых месцах, заўседы прыемна вярнуцца дадому, дзе цябе чакаюць бацькі. Не трэба бываць дома толькі госцем. Нават калі чалавек вырастае і мае сваю сям'ю і хату, ен мусіць наведваць свой дом, дзе ен вырас і дзе жывуць ягоныя бацькі. Там заўседы можна адпачыць і прыгадаць шматлікія прыемныя моманты дзяцінства.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку