72°. Прачытайце сказы. Назавіце дзеепрыметнікі. Падкрэсліце тыя з іх, якія ўтвораны правільна. Выпраўце памылкі ў іншых сказах.
Запішыце выпраўленыя сказы, падкрэсліце словы, якімі вы
замянілі не характэрныя для беларускай мовы формы дзее-
прыметнікаў.
1. Крыкі рабчыкаў разносяцца прыглушаным рэхам па
лесе. 2. Пад страхою нашай хаты было ластаўчына гняздо,
злепленае з ілу, прынесенага ў клювах птушкамі з маленькай.
сажалкі. 3. У глыбокіх лагчынах яшчэ ляжаў брудна-шэры снег,
парэзаты першымі веснавымі ручайкамі. 3. Крыніцай натх-
нення для мастакоў і паэтаў служаць схаваўшыся ў чароў-
ным змроку лясоў ціхія азёры і рэкі. 4. Ля рукамыйніка віселі
пахнучыя духмянымі травамі ручнікі. 5. Шчаслівыя хлоп-
чыкі неслі напоўненыя грыбамі кошыкі. 6. Першы падняў ру-
ку хлопец, сядзячы на апошняй парце. 7. Бары і дубровы,
пакрыўшыся інеем, стаяць у велічным маўчанні. 8. На па-
залочаным фоне бяроз чырванее каліна, налітая сокам. 9. Тан-
цуючы апошнім хлопец быў відавочным пераможцам конкур-
су. 10. Раптам пачуўся голас пяючага недзе непадалёк салаўя.