Пастаўце, дзе неабходна, знакі прыпынку пры дзеепрыметнікавых зваротах: Разамлелая за гарачы чэрвеньскі дзень рака цякла павольна.
Спачатку паабапал дарогі цягнуліся палеткі з раскіданымі там-сям дзічкамі.
Праз фортку разбітую ветрам хлынула халоднае паветра ў хату.
Стомленая цяжкай працай яна прыйшла дадому позна.
Дрэнна аб’езджаная дарога глуха скрыпела мёрзлым снегам.
Над горадам падбелены месячным святлом плаваў туман.
Пачарнелае ад дажджоў лісце засцілала ўсю сцежку.
Дом пабудаваны на ўскрайку горада даўно апусцеў.
Засоленыя ўлетку агуркі стаялі ў слоіках.
Улюбёны ў прыроду ён не мог дачакацца пачатку сезону паходаў.