Жаўтуха, жоўць, агульная слабасць, невялікія ўздымы тэмпературы, болі ў вобласці правага падрабрыння, рэзкае ўзбуджэнне, трызненне, сутаргі, непрытомны стан, скурны сверб, кроватачывасць дзясен, крывацёк, агульны непакой, бяссонніца, ірвота, падскурнае кровазліццё, нястраўнасць, трызніць, сываратка, адчуць дрыжыкі, запаленчае захворванне печані, інфекцыйны гепатыт, ін'екцыя, розныя яды, падстраўнікавая вобласць, цяжкае ўскладненне, цыроз печані, развіццё захворвання, стадыя акрыяння, надзвычай цяжкае цячэнне захворвання, кропкавыя кровазліцці, шчыльны налёт, пальпацыя, балючасць, падрабрынне, жоўцевы пузыр, печань шчыльнай кансістэнцыі.
Мабыць, я захварэў, бо сёння цэлы дзень адчуваю агульную слабасць. Хворым у стане рэзкага ўзбуджэння прапісваюць заспакаяльнае. Каля машыны ляжала дзяўчына ў непрытомным стане. Ужо трэці дзень мая дачка пакутуе ад скурнага свербу. Агульны непакой можа быць сімптомам многіх захворванняў. Падскурнае кровазліццё не з'яўляецца пагрозай для жыцця. Інфекцыйны гепатыт можна вылечыць, калі своечасова дыягнаставаць яго. Забойцы ўсіх часоў выкарыстоўвалі самыя розныя яды. Хворы скардзіцца на болі ў падстраўнікавай вобласці. Гэта захворванне можа выклікаць вельмі цяжкія ўскладненні. Кропкавыя кровазліцці могуць быць вынікам траўмы. На языку хворага быў шчыльны налёт. Захворванні жоўцевага пузыра могуць быць прычынаю інваліднасці і нават смерці, калі іх не лячыць.
Брэсцкая крэпасць - адно з тых мясцін, якое варта наведаць у Беларусі, і самая буйная славутая турыстычная мясціна ў горадзе Брэсце. Пасля вайны крэпасць не была поўнасцю адноўлена. На яе тэрыторыі для ўвекавечання подзвігу абаронцаў у 1969–71 гг. створаны мемарыяльны комплекс. Архітэктурна-скульптурны ансамбль мемарыяла ўключае ў сябе галоўны манумент "Мужнасць", штык-абеліск, скульптурную кампазіцыю "Смага", плошчу Цырыманіялаў, 3 рады мемарыяльных пліт з пахаваннямі загінуўшых, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей. Мемарыял пачынаецца з манументальнага галоўнага ўваходу ў выглядзе вялізнай зоркі, прарэзанай у бетонным блоку. Тут гучыць песня А.Аляксандрава "Свяшчэнная вайна" і ўрадавае паведамленне аб нападзе на Савецкі Саюз войскаў нямецка-фашысцкай Германіі. Кампазіцыйны цэнтр ансамбля – манумент "Мужнасць", пагрудная скульптура воіна вышынёй 33,5 м, на адваротным баку якой размешчаны рэльефныя кампазіцыі, якія расказваюць пра асобныя эпізоды гераічнай абароны крэпасці. 100-метровы абеліск "Штык" відаць з любога месца крэпасці і звязаны з асноўным манументам "Мужнасць" 3 радамі надмагільных пліт. Вядомы імёны толькі 216 з 850 пахаваных тут абаронцаў крэпасці. Скульптурная кампазіцыя "Смага" - фігура савецкага салдата, які, абапіраючыся на аўтамат, з апошніх сіл спрабуе дацягнуцца да ракі і зачэрпнуць каскай вады. Помнік прысвечаны мужнасці абаронцаў крэпасці, якія без ежы і піцця на працягу многіх дзён трымалі абарону. Асноўная частка мемарыяла - плошча Цырыманіялаў, дзе праходзяць масавыя ўрачыстасці. Перад руінамі былога інжынернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь. У вячэрні час на тэрыторыі крэпасці ўключаецца дэкаратыўная падсветка
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку