Перевод на аднойчы гуляў пан у карты і выйграў у суседняга пана маёнтак. было гэта вясною. сабраўся пан ды паехаў аглядаць свой новы маёнтак. як паехаў, дык і застаўся там на ўсё лета: вельмі ж яму спадабаўся новы маёнтак. праўду бо кажуць, што новае сіта на калочку вісіць, а старое пад лавай ляжыць. тым часам у старым маёнтку нарабілася шмат бяды. «як жа,— думае аканом,— сказаць пану пра бяду? » сам ехаць да яго баіцца. надумаўся ён паслаць каго з дваровых. ды няма ахвотніка. каму хочацца дастаць ад пана лішніх розаг? а жыў там адзін чалавек. з выгляду так сабе — недалужны, затое на язык бойкі: за словам у кішэнь не лезе. імя ён меў сцяпан, але ўсе звалі яго проста сцёпка. малы, бач, ён быў ростам і шчуплы. дачуўся сцёпка, што аканом шукае пасланца да пана, прыйшоў да яго і кажа: — пашліце мяне — я ўмею з панам гаварыць. рад аканом, ледзь не цалуе сцёпку. даў ён яму хлеба, сала, цэлую жменю медзякоў і выправіў у дарогу. ідзе сцёпка, медзякамі пазвоньвае, ніводнай карчмы не мінае.