Вялікую ролю ў раскрыцці характара Іркі іграюць малюнкі прыроды:
«Ірка любіла восень. Можа, таму, што ў Бярэзаўцу тады было ціха-ціха. Цішыня плыла недзе адтуль, з Паліка, з пушчы, плыла ракою, гэткай жа ціхай, як і сам Бярэзавец. Рака ніколі не разлівалася і не стагнала, вясной у час паводкі ў ёй толькі падымалася вышэй цёмная вада.»
«Увосень у Бярэзавец злятаюцца сарокі і сіваваронкі. Сарок Ірка не любіла: яны злодзеі і стракочуць без аддухі, лезуць на двор у карытца да парасяці, хоць тады яны і «варожаць на госця», як кажа маці. Нехта ж выдумаў — сарок дык тых хоць ты палкай гані, а гасцей з той пары, як пераехалі ў Бярэзавец, ні разу не было.»
«Увосень, калі стаіць пагода, шапаціць пад нагамі мох і трава'сівец, гараць сіняватыя хвойкі верасу на пасецы — верас высокі, што трава ў лучках. Па ім поўзаюць мурашкі, вялікія, з крыльцамі, і лётаюць пчолы. Сядзе пчолка на верасовую галінку, калышацца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пасля застыне, не кранецца, як памерла, — п’е. З балота ад ракі прылятаюць вялізныя зялёныя стракозы, лапочуць над верасамі сваім доўгім бліскучым крыллем, але пчолы іх не баяцца. Ірка любіць пчолак: яны збіраюць мёд. А позні мёд — зелле.»
«Найсмачнейшыя цяпер брусніцы — як вінныя яблыкі, не раўня ім маліны. Ірка ўмее збіраць брусніцы. Яны на пасецы растуць шышкамі, як бабок на балоце. Сасмаргнеш шышку — поўная жменя. А ля пнёў іх — як хто ўзяў ды рассыпаў з кошыка.»
«Першага выбуху яна не пачула: пасека неяк застагнала сухім рэхам, загрымела і запыліла,схаваўшы з вачэй дарогу. Ірка ўся сціснулася, прыпала аж да зямлі і пабегла, нічога не бачачы. Ёй раптам успомнілася, як яны ў блакаду з татам беглі так з вёскі ўзлессем па пасецы, дзе былі бульбяныя ямы, а ўсюды рваліся міны. Такі ж ад іх сухі трэск і выбухі, такі ж дым і пыл. Тады яны з татам ледзь праскочылі, тады ў таты на руках забіла маленькую Верачку, яе сястру. Яна бегла і бегла цяпер па карчах і пяску, не чуючы пад сабою ног, закрываючы вочы, бо па твары секла нечым калючым, мусіць, жвірам, і ад дыму аж блажыла.
Выбухі сціхлі раптоўна, як і пачаліся. Стала зноў ціха-ціха, як заўсёды ў Бярэзаўцу. Ірка тады апусцілася на халодны, свежы пясок ля неглыбокай ямкі і выцерла вочы. Яны калоліся, мусіць, ад пылу і поту. Суха было на языку. «Здурнела... — Ірка пачала страсаць пясок з кофты. — Гэта ж леспрамгасаўцы. Карчы дзяруць…»
Напрыклад Алена Васілевіч. Сябры. Апавяданне вядзецца ад імя аўтара, аснаўное дзеянне развіваецца на працягу аднаго дня. Падзеі развіваюцца паслядоўна, як бы яны маглі развівацца і ўжыцці.
Экспазіцыя дзеяння — расказ аўтара пра двух сяброў, завязка — аўтар расказвае пра ўзнікшую спрэчку паміж Лёням і Грышай з-за ацэнкі і іх паход у зімовую сцюжу дадому. Кульмінацыя — Лёня застаецца адзін у лесе, а матуля Грышы паведаляе бацькам пра гэта. Развязка — Лёню знаходзіць бацька, а Грыша прыходзіць з павіннай праз некалькі дзён да сябра. Аўтар раскрывае характары герояў праз дыялогі і ўнутраную мову, іх учынкі.Напрацягу твора мы перажываем за Лёню, ён адразу ўспрымаецца, як добры, шчыры, адкрыты хлопчык. Зусім іншы Грыша, па яго словах заразумела, што ён лічыць сябе разумнейшым, хаця сяброўства павінна быць заснаваным на раўнапраўі. Лёня праяўляе сябе, як сапраўдны сябра — ён у фінале аповесці нават не лічыць яго вінататым. Грыша таксама зразумеў сваю віну і зрабіў свае высновы з таго, што адбылося.
Аўтра падкрэсліва, што сапраўднае сяброўства павінна быць узаемным. Сапраўднае сяброўства — гэта ўзаемадапамога, уменне радавацца і сумаваць разам, падтрымліваць адзін аднаго.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку