Вясковага хлопчыка вельмі ўразіў знешні выгляд Міці Бокуця: плашчык, кепачка, шалік, скураны партфель, акрамя гэтага ён вельмі адрозніваўся ад аднагодкаў сваёй знешнасцю — ён быў вельмі бледны, у акулярах. Стасік быў вельмі здзіўлены, што навічка садзяць побач з ім на першай парце. А на пачатку ўрока ён нават адчуў “нейкую нядобрую засцярожанасць.” Міця не размаўляў з ім, а ўважліва слухаў настаўніцу, быў засяроджаны і глыбокадумны. А калі настаўніца задала нялёгкае пытанне, бліскуча адказаў на яго і падзяліўся з класам, што піша вершы. Стасік адчуў сваю мізэрнасць, і няўдаласць, бо ён таксама пісаў вершы, але навічок яўна мог яго засланіць, хлопца ўзяла зайздрасць.
“А пад самую раніцу дазоры натрапілі паблізу ад трэцяга батальёна на цікавую сцэнку. На невялічкай палянцы сядзелі Мішка, Барадаты і Жук і спраўлялі не то ўрачыстую вячэру, не то шыкозны баль. Розныя харчы былі пакладзены пад кустом ляшчыны. Тут былі і сухія тараны, і кансервы, і сцягно кабана, дзесяткі са два селядцоў. Збоку ляжала некалькі пачак махоркі. Мішка, яўны завадатар усёй пачэснай кампаніі, сядзеў на невялічкім пеньчыку і старанна разбіваў аб камень бляшанку кансерваў. Бляшанка пагнулася, сплюшчылася, ніяк не паддавалася, і Мішка раз-пораз з яшчэ большай натугай біў яе аб камень. Урэшце яму ўдалося яе расплюшчыць, і Мішка частаваўся сам, частаваў і прыяцеля Жука. Барадаты, які скароміны асабліва не паважаў, налягаў больш на селядцы і на цукар і, пажаваўшы селядцовага хваста, кідаўся з усіх ног да ручая, каб суняць крыху смагу пасля селядцовай солі. Урэшце прыяцелі наеліся і, крэкчучы, сталі масціцца адпачываць. Барадаты пасля такой сытнай ежы ласаваўся махоркай і жаваў яе, соладка прыжмурыўшы левае вока, а правым назіраючы за сваімі дружбакамі.”
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку