Вясёлая Барада і Жук жылі ў атрадах батальёна чырвонаармейцаў. Яны былі сябрамі, хаця бывала і маглі паміж сабой бойку альбо іншую валтузню падняць. Барадаты любіў тытунь і быў фанабэрыстым і баязлівым, Жук быў смелым і верным, хадзіў у дазор, акрамя гэтага яны весялілі чырвонаармейцаў сваімі амаль цыркавымі прадстаўленнямі:
“А калі заціхае часам гармонік, тады выступаюць батальённыя веселуны - Жук ды Барадаты. І чаго толькі не робяць яны. Пераскоквае Барадаты цераз Жука. Жук намагаецца ўхапіць Барадатага за бараду. Але, напароўшыся на рог, спрытна ўцякае ў кусты, адкуль робіць спробу нечакана атакаваць свайго прыяцеля. Такі часам вэрхал узнімуць, такую тузаніну, што хоць ты вадой іх разлівай. Спектакль, дый годзе.”
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку