1. Які настрой пераважае ў вершы? Ці блізкае вам такое ўспры- манне восені? Абгрунтуйце свой адказ. 2. Якія паэтычныя карціны створаны аўтарам? Прачытайце ад- паведныя радкі. Пастарайцеся ўявіць гэтыя малюнкі. Якія з іх вас найбольш уразілі? 3. Вызначце ролю эпітэтаў у стварэнні паэтычнага вобраза зямлі ў радках: Глянь на зямлю залатую, Пяшчотную, сумную, чыстую. Якімі іншымі моўнымі сродкамі мастацкай выразнасці карыс- таецца аўтар для стварэння вобраза восені? 4. Перачытайце апошні сказ верша: ён нібы выбіваецца з агуль- нага рытму. Услухайцеся ў яго гучанне. Што нагадвае вам сама мелодыя канцоўкі твора? Б Пороо