Водгук на верш анатоля грачаникава слова ! (можно на ) слова лечыць і калечыць. ёсць адно між розных слоў, што ў жыцці нас чалавечыць, слова светлае — любоў. свет зачэзне і панікне у адчаі без надзей, як яно раптоўна знікне на зямлі сярод людзей. дзе ж ты, ісціна святая? з глыбіні далёкіх дзён слова гэта прарастае, як травінка праз бетон. перапёлка плача ў жыце, у траве гудуць чмялі. he гнявіце, а любіце ўсё жывое на зямлі. каб часінай непазбежнай, дзе жыцця круты абрыў, адказаць было не грэшна: што любіў, каго любіў?