taniataolia
01.10.2020 11:42

Лок спішыце тэкст. раскрыйце дужкі, дапасуйце прыметнікі да
огай кан-
у чым? )
назоўнікаў.
рэкі беларусі
а, назыр
с, светлы
а словаа
усе рэкі беларусі (прыгожы). дняпро з (высокі правы)
атам. (зарэчныя) паплавамі, ( магутны) дубамі. прыпяць
се (празрысты чысты) вадою, астравамі, пратокамі і шап-
і буслянак на ( прырэчны) дрэвах. дзвіна, сціснутая (кру-
берагамі, зарослымі ( мачтавы) лесам. ласкавы нёман,
воды якога глядзяцца (старажытны) вежы і (густы)
пушчы. нават невялічкая шчара са сваімі шлюзамі ў пені
(неахопныя серабрыстыя) таполяў (паводле у. каратке-
віча).
акажыце на пытанні і запішыце тры словазлучэнні наступнай
будовы: прыметнік + назоўнік:
як называюцца паплавы, якія знаходзяцца за ракой?
як называецца лес, з якога робяць мачты?
як называюцца таполі, якія немагчыма абхапіць?
вызначце лік і склон назоўнікаў і прыметнікаў.
апішыце вядомую вам раку. пачніце апісанне са звестак, пра-
панаваных у тэксце. у якасці апорных слоў выкарыстайце на-
ступныя: рака, вада, плынь, берагі, праможі, паплавы.
сметніка. далі​

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
Геймеr228
13.01.2020 14:32

Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавае апавяданне "Плачка". Гэта адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
Вобраз Плачкі арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.

0,0(0 оценок)
Ответ:
annaoroku3
20.05.2023 21:29

Мне вельмі спадабаўся твор Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.

Драма "Раскіданае гняздо" напісана Я. Купалам у 1913 г.

Пiсьменнiк паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі.

Янка Купала творам “Раскіданае гняздо” апісвае падзеі 1905 гадоў,

калі ў тыя часы народныя массы вялі змаганне за свабоду і свае справы.

Асноўнымі пытаннямі твора з’яўляецца тое, што пісьменнік імкнецца пазнаць, дзе ж усё такі існуюць чалавечыя шляхі да шчасця, дзе жыве чалавечая праўда.

І што трэба зрабіць, каб выратаваць сваю сям’ю ад беднасцi.

У ёй адлюстравана абуджэнне працоўных Беларусі да свядомай барацьбы за свае чалавечыя правы, за нацыянальную годнасць. Праз усю п'есу праходзіць тэма пошукаў народнага шчасця, праўды.

Яна надае драме глыбокі філасофскі сэнс. Сюжэт п'есы нескладаны.

Селянін-бядняк Лявон Зяблік атрымаў у спадчыну ад бацькі невялікі кусок арандаванай панскай зямлі.

Яшчэ дзяды і прадзеды апрацоўвалі гэтую зямлю. Але парадкі змяніліся.

3-за мяжы вярнуўся малады пан і пачаў зганяць з зямлі арандатараў.

Пяць гадоў судзіўся з дваром Лявон Зяблік, шукаў справядлівасці, але нічога не дабіўся, бо царскі суд абараняе інтарэсы багатых. Даведзены да роспачы, Лявон Зяблік сканчвае жыццё самагубствам.

Пасля смерці бацькі права на зямлю з новай сілай адстойвае яго старэйшы сын Сымон.

Галоўнае ў яго характары — гэта свабодалюбства, нянавісць да прыгнятальнікаў, вера ў свае сілы.

У адрозненне ад бацькі, Сымон гнеўна пратэстуе супраць несправядлівасці.

Ён устаў на шлях рэвалюцыйнай барацьбы.

Значнае месца ў п'есе займае вобраз Старца.

Гэта чалавек з нізоў народа, прадстаўнік збяднелай масы, бо сам выйшаў з такога раскіданага гнязда, як і Зяблікі. Ён — чалавек адзінокі. Шчыра спачувае гаротным і абяздоленым.

Старац ухваляе той шлях, на які становіцца Сымон, і асуджае тых, хто скараецца, мірыцца з несправядлівасцю.

Твор “Раскіданае гняздо” я бы параіў прачытаць кожнаму чалавеку,

бо ён вядзе нас да правільных думак, застаўляе задумацца пра жыццё астатніх і зразумець часы цяжкага чалавечага жыцця.

0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота